Вальтурна () — рака ў Паўднёвай Італіі, працякае па тэрыторыі абласцей Малізэ і Кампанія. Упадае ў заліў Гаэта Тырэнскага мора. Даўжыня 175 км, плошча басейна — 5455 км². Сярэдні расход вады — 70 м³/c. Выток у Абруцкіх Апенінах, у правінцыі Ізернія. Цячэ ў паўднёва-ўсходнім напрамку, каля Каяца ў Вальтурна ўпадае яе галоўны прыток Каларэ і рака паварочвае на паўднёвы захад. У камуне Кастэль-Вальтурна ўпадае ў заліў Гаэта Тырэнскага мора, на поўнач ад Неапаля.

На рацэ знаходзіцца горад Капуя. Вальтурна выкарыстоўваецца для ірыгацыі і суднаходства. У верхнім цячэнні пабудаваны ГЭС.

Катэгорыя:Рэкі, якія ўпадаюць у Міжземнае мора Катэгорыя:Басейн Міжземнага мора ў Еўропе Катэгорыя:Рэкі Італіі