Міхаіл Іванавіч Наздрын-Платніцкі (нар. , в. Рухча 2, Столінскі раён, Брэсцкая вобласць) — беларускі эканаміст. Доктар эканамічных навук (1986), прафесар (1987).

Біяграфія Скончыў Пінскі ўлікова-крэдытны тэхнікум (1952), Ленінградскі фінасава-эканамічны інстытут (кваліфікацыя «Выкладчык спецыяльных эканамічных дысцыплін», 1956; аспірантура, 1963).

Працаваў у Сяміпалацінскім тэхнікуме мясной прамысловасці (1956—1960, выкладчык), Беларускім дзяржаўным эканамічным універсітэце (з 1963, дэкан завочнага ўлікова-фінансавага факультэта, загадчык кафедры палітычнай эканоміі эканамічных факультэтаў, прафесар, у 1998—2005 — загадчык кафедры эканомікі і кіравання Вышэйшай школы кіравання і бізнесу, у 1972—1974 і 1988—1997 — прарэктар).

Навуковыя інтарэсы: метадалогія эканамічнай тэорыі; сацыяльная палітыка; эфектыўнасць дзейнасці суб’ектаў гаспадарання; макраэканоміка.

Узнагароды Званне «Заслужаны работнік культуры Беларускай ССР» (1976) і інш.

Бібліяграфія Воспроизводство непосредственно общественного продукта в условиях перехода к преимущественно интенсивному развитию : автореферат диссертации … доктора экономических наук : 08.00.01 / Ноздрин-Плотницкий Михаил Иванович. ― Ленинград, 1985.

Літаратура Наздрын-Платніцкі Міхаіл Іванавіч // Беларуская энцыклапедыя : у 18 т. — Мінск, 2000. — Т. 11. — С. 126. Ноздрин-Плотницкий Михал Иванович // Республика Беларусь : энциклопедия : [в 7 т.]. — Минск, 2007. — Т. 5. — С. 480. [Михаил Иванович Ноздрин-Плотницкий] // Развитие экономической мысли учеными Белорусского государственного экономического университета, 60―80-е годы XX века. ― Минск, 2003. — С. 31—36. Ноздрин-Плотницкий Михал Иванович // Белорусский государственный экономический университет в биографиях преподавателей и выпускников : 75 лет, 1933—2008. — Минск, 2008. — С. 109—110.

Катэгорыя:Дэканы БДЭУ Катэгорыя:Эканамісты Беларусі Катэгорыя:Нарадзіліся ў Столінскім раёне Катэгорыя:Нарадзіліся ў Столінскім павеце