Страха́ — назва даха ў традыцыйным беларускім дойлідстве. Невялікая страха або навес над калодзежам ці падобным назваліся стрэшкам.
Канструкцыя Закот ці страха закотам (у покат, на лемягах, на гадунах) — распаўсюджана ў асноўным у гаспадарчых пабудовах, як і страха на стаяках. Найчасцей сустракаецца на Віцебшчыне і Магілёўшчыне. Галоўны недахоп закота ў тым, што асноўны цяжар страхі падае на бакавыя шчыты збудавання. На стаяках (на козлах, на дзядках, на чапёлках, на крыжах, на сошках) — канструкцыя выкарыстоўвалася ў асноўным у гаспадарчых збудаваннях, але раней, магчыма, будавалася і ў жылых. На папярочную балку ставіліся невялікія цурбаны з развілкай, на якую клалася тоўстая жэрдка (коневае бервяно, пераводзіна, правіліна, пажыліна, доўжнік, кладзь). На яе чапляліся пры дапамозе крука доўгія жэрдкі (ключы, кручча), а пазне збітыя крыж-накрыж жэрдкі. Канструкцыя распаўсюджана даволі спарадычна. На сохах — сохі ставіліся ў адзін рад уздоўж вільчыка. Кроквы. Страха на кроквах — пачала пераважаць з XIX ст. хаця вядома даўно. Паводле мацавання крокваў стрэхі падзяляюцца на віды: Кроквы мацуюцца непасрэдна ў верхні вянок зруба, уздоўж страхі прыбіваюцца з кожнага боку па 10—12 жэрдак (латаў). Кроквы ўпускаюцца ў верхні вянок і бервяно ўнутры зруба. Канструкцыя называлася — «на пакраквяніку», з’яўляецца рэліктам закота. Кроквы мацуюцца ў падоўжаныя балкі, вынесеныя за сценныя выступы балак, на якіх трымаецца столь. Канструкцыя верагодна прыйшла з Германіі. Кроквы мацуюцца ў папярочныя балкі. Набыла распаўсюджанне ў сярэдзіне XX ст.
Форма
Паводле формы выдзяляюць наступныя віды стрэхаў: двухсхільныя, старажытная чатырохсхільныя, кампактна ў Гомельскай вобласці. трохсхільныя, пераходная ад чатырох- да двухсхільных. страха з усечаным знізу франтонам (з прычолкам). страха з усечаным зверху франтонам (з вальмай, з залобкам, з лабяком, з начолкам, ламаны дах), магчыма пазычана ў немцаў.
Матэрыял пакрыцця Найбольш распаўсюджаным матэрыялам для пакрыцця стрэхаў была салома. Мелі месца два спосабы пакрыцця: уверх і ўніз коласам. Першы спосаб быў больш надзейны, хаця на яго ішло ўдвая больш саломы, чым у выпадку пакрыцця коласам уніз. Таксама вядомы стрэхі крытыя дрэвам (дошкай, дранкай, дранню, гонтам), бляхай, чарапіцай, чаротам і інш.
Літаратура
Катэгорыя:Архітэктура