Офанта (, ) — рака ў Паўднёвай Італіі. Даўжыня 145 км, плошча вадазбору 2760 км². Працякае па тэрыторыі рэгіёнаў Кампанія, Базіліката і Апулія. Вытокі ў Паўднёвых Апенінах, у камуне Тарэла-дэі-Ламбардзі. Упадае ў Манфрэдонскі заліў Адрыятычнага мора непадалёк ад горада Барлета.

У старажытнасці яго называлі Аўфід (). У 216 годзе да н.э. каля ракі адбылася Канская бітва.

Катэгорыя:Рэкі Італіі Катэгорыя:Рэкі, якія ўпадаюць у Адрыятычнае мора