«Ма́ргер» () — опера Канстанціна Горскага, у трох актах (шасці дзеях), найважнейшы твор кампазітара. Для лібрэта асновай стала аднайменная паэма Уладзіслава Сыракомлі.
Кампазітар жанрава вызначыў свой твор як «драматычная опера». Яна была напісаная ў Харкаве. У 1905 годзе клавір оперы выйшаў асобным дзвюхмоўным выданнем (па-польску і па-руску) ў Пецярбургу, аднак на сцэне пры жыцці аўтара не ставілася, першая пастаноўка адбылася толькі ў 13 студзеня 1927 годаДзярновіч А. І. «Магіла волатаў»: рэактуалізацыя нарацыі пра штурм замка Пілены ў 1336 годзе і фарміраванне гістарычнага міфа літоўскай нацыі ў ХІХ стагоддзі // «Долгий ХІХ век» в истории Беларуси и Восточной Европы: исследования по Новой и Новейшей истории: сборник научных трудов. Вып. 4. Минск : РИВШ, 2020. С. 55—76. у Познані.
У архіве Вялікага тэатра імя Станіслава Манюшкі дагэтуль старанна захоўваецца копія рукапісу «Маргера» ды іншыя матэрыялы, звязаныя з жыццём і творчасцю кампазітара. Аднак поўная партытура оперы згарэла пад час Другой сусветнай вайны.
Да падзей 2020 і наступных гадоў у Беларусі была ініцыятыва грамадскасці і ўлад Ліды, каб паставіць адноўленую оперу «Маргер» ў Лідскім замку. У 2022—2023 гадах беларускі дырыжор Іван Касцяхін аднавіў страчаную партытуру оперы на падставе клавіру (ноты для спеваў з фартэпіяна), вынікі працы прадстаўленыя ў Варшаве ў сакавіку 2023 годаБеларускі дырыжор Іван Касцяхін аднавіў страчаную оперу Горскага «Маргер» // Наша Слова, 15 сакавіка 2023.
Напісанне На думку Радаславы Аладавай, магчыма, што аўтарам лібрэта быў сам кампазітар, які падпісаўся псеўданімам W. W. G. (В. Вальгер). Да такой думкі схіляўся раней і Э. Вроцкі, які адзначыў, што кампазітар не стаў выкарыстоўваць ужо гатовае лібрэта, напісанае Уладзіславам Сыракомлем для Станіслава Манюшкі, а прыклаў намаганні да стварэння новага.
Пераклады У 2009 годзе Васіль Сёмуха пераклаў лібрэта на беларускую мову.
Крыніцы
Літаратура
Спасылкі
Катэгорыя:Уладзіслаў Сыракомля Катэгорыя:Оперы 1905 года Катэгорыя:Оперы на польскай мове