Імперыя () — правінцыя рэгіёну Лігурыя ў Італіі. На ўзбярэжжы Лігурыйскага мора, мяжуе на захадзе з Францыяй, на ўсходзе і поўначы — з італьянскімі правінцыямі Савона і Кунеа. Цэнтр правінцыі — горад Імперыя, за 203 км на поўдзень ад Турына і за 117 км на захад ад Генуі. Транспартная авіяцыйная сувязь — праз аэрапорты Турына і Ніцы. Неафіцыйная назва правінцыі — — «Кветкавая Рыўера» — паказвае на культурнае і эканамічнае адзінства з французскай Рыўерай, а таксама на развітое кветкаводства з цэнтрамі ў Сан-Рэма і Вентымілья.
Крыніцы
Катэгорыя:Правінцыі Лігурыі