Саво́на () — правінцыя ў Італіі, у рэгіёне Лігурыя. Савона была першапачаткова заселена лігурыйскім племем сабацы, якое ваявала на баку карфгенян у Пунічных войнах. У выніку Савона была заваявана Рымскай імперыяй. У Сярэднявеччы Савона ваявала супраць Генуі на баку імператара Свяшчэннай Рымскай імперыі Фрыдрыха II. У 1440 годзе ваявала супраць Генуі на баку міланскіх Вісконці, у выніку чаго падверглася спусташэнню. У XVI стагоддзі ўступіла ў саюз з французамі, але зноў пацярпела паражэнне і пацярпела ад уварвання генуэзцаў.
У XIX стагоддзі Савона была акупаваная напалеонаўскай Францыяй, але неўзабаве была заваявана Сардзінскім каралеўствам. Новыя кіраўнікі аднавілі порт і заснавалі ў правінцыі жалезную вытворчасць.
Катэгорыя:Правінцыі Лігурыі