Андрэй Леўкавец (нар. , ) — беларускі футбаліст, паўабаронца клуба «Смаргонь».
Клубная кар’ера Выхаванец салігорскага «Шахцёра», дзе выступаў за дубль. Летам 2016 года перайшоў у «Смалявічы-СТІ», якому па выніках сезона 2017 дапамог выйсці ў Вышэйшую лігу. У студзені 2018 года падпісаў кантракт з «Баранавічамі», дзе замацаваўся ў стартавым складзе.
У лютым 2019 года перайшоў у мікашэвіцкі «Граніт», гуляў там на працягу двух гадоў. У лютым 2021 года адправіўся на прагляд у сталічныя «Крумкачы» і неўзабаве падпісаў кантракт. Стаў асноўным іграком каманды.
У студзені 2022 года праходзіў прагляд у гродзенскім «Нёмане», а неўзабаве падпісаў кантракт з таджыкскім «Худжандам». У жніўні 2022 года перайшоў у «Мінск». Дэбютаваў у Вышэйшай лізе 7 жніўня 2022 года ў матчы супраць мінскага «Дынама» (1:3), калі выйшаў у стартавым складзе і быў заменены ў другім тайме. У далейшым замацаваўся ў стартавым складзе каманды. У снежні 2022 года па заканчэнні кантракта пакінуў «Мінск».
У пачатку 2023 года праходзіў прагляд у «Гомелі», бабруйскай «Белшыне» і прысталічнай «Іслачы», а ў сакавіку стаў іграком дзяржынскага «Арсенала». Па выніках сезона 2023 з 13 галамі стаў адным з найлепшых бамбардзіраў каманды, чым дапамог «Арсеналу» вярнуцца ў Вышэйшую лігу. У студзені 2024 года падоўжыў кантракт з клубам. У ліпені 2024 года пакінуў «Арсенал» і неўзабаве далучыўся да «Смаргоні».
Дасягненні Пераможца Першай лігі чэмпіянату Беларусі: 2023
Статыстыка выступленняў СезонДывізіёнКлубМатчыГалы 2014 дубль Шахцёр 24 2 2015 дубль Шахцёр 17 1 2016 (1) дубль Шахцёр 12 1 2016 (2) Д2 Смалявічы-СТІ 12 0 2017 Д2 Смалявічы-СТІ 21 2 2018 Д2 Баранавічы 23 1 2019 Д2 Граніт 23 2 2020 Д2 Граніт 22 4 2021 Д2 Крумкачы 33 4 2022 (1) Д1 Худжанд 9 0 2022 (2) Д1 Мінск 15 1 2023 Д2 Арсенал 32 13 2024 (1) Д1 Арсенал 11 0
Крыніцы
Катэгорыя:Футбалісты Беларусі Катэгорыя:Ігракі ФК Шахцёр Салігорск Катэгорыя:Ігракі ФК Смалявічы Катэгорыя:Ігракі ФК Баранавічы Катэгорыя:Ігракі ФК Граніт Мікашэвічы Катэгорыя:Ігракі ФК Крумкачы Мінск Катэгорыя:Ігракі ФК Худжанд Катэгорыя:Ігракі ФК Мінск Катэгорыя:Ігракі ФК Арсенал Дзяржынск Катэгорыя:Ігракі ФК Смаргонь