Цімафей Шаркоўскі (нар. , ) — беларускі футбаліст, паўабаронца жодзінскага «Тарпеда-БелАЗ».
Клубная кар’ера Выхаванец футбольнага клуба «Мінск», у юнацкім узросце перабраўся ў структуру барысаўскага БАТЭ, з 2020 года пачаў выступаць за дубль, дзе хутка замацаваўся ў складзе. 22 чэрвеня 2021 года дэбютаваў за асноўную каманду БАТЭ, калі адгуляў другі тайм матча Кубка Беларусі супраць «Баранавічаў» (6:1) і адзначыўся забітым голам. З чэрвеня 2022 года стаў рэгулярна з’яўляцца ў асноўнай камандзе барысаўчан. 18 чэрвеня 2022 года ўпершыню згуляў у Вышэйшай лізе, выйшаўшы на замену ў другім тайме матча з «Іслаччу» (0:1).
У чэрвені 2023 года пакінуў барысаўскі клуб. У верасні 2023 года папоўніў склад жодзінскага «Тарпеда-БелАЗ».
Міжнародная кар’ера У верасні 2022 года гуляў за юніёрскую зборную Беларусі (да 19 гадоў) у кваліфікацыйным раўндзе чэмпіянату Еўропы.
Дасягненні Бронзавы прызёр чэмпіянату Беларусі (2): 2022, 2023 Уладальнік Суперкубка Беларусі: 2024
Статыстыка выступленняў СезонДывізіёнКлубКраінаМатчыГалы 2020 дубль БАТЭ 24 9 2021 дубль БАТЭ 24 4 2022 Д1 БАТЭ 13 0 2023 (1) Д1 БАТЭ 4 0 2023 (2) Д1 Тарпеда-БелАЗ 4 0
Крыніцы
Катэгорыя:Футбалісты Беларусі Катэгорыя:Ігракі ФК БАТЭ Катэгорыя:Ігракі ФК Тарпеда-БелАЗ