Каражэчна () — рака на паўночным захадзе еўрапейскай часткі Расіі ў Кесавагорскім, Сонкаўскім і Кашынскім раёнах Цвярской вобласці і Угліцкім раёне Яраслаўскай вобласці. Вусце ракі знаходзіцца за 2830 км па левым беразе ракі Волгі ад яе вусця (Волжскі руславы ўчастак Рыбінскага вадасховішча). Даўжыня ракі — 147 км, плошча вадазборнага басейна — 1690 км², расход вады — 6 м³/с.
Каражачна пачынаецца ў Кесавагорскім раёне, у адгор’ях Бежацкага верха. Шырыня ракі ў верхнім і сярэднім цячэнні — 5—20 м, рэчышча звілістае, глыбіня — да 1,5 м. Хуткасць цячэння невысокая.
Бліжэй да вусця з-за падпору Рыбінскага вадасховішча шырыня ракі павялічваецца, на працягу апошніх 4 кіламетраў рака Каражэчна суднаходная.
Нізоўі Караражэчны — папулярнае месца для адпачынку і рыбалкі, па берагах размешчаны санаторыі і турыстычныя базы.
Рака ўпадае ў Волгу ніжэй за горад Угліч.
Катэгорыя:Рэкі Цвярской вобласці Катэгорыя:Рэкі Яраслаўскай вобласці Катэгорыя:Прытокі Волгі