«Улада месяца» () — амерыканская меладрама рэжысёра Нормана Джуісана. Галоўныя ролі выконваюць Шэр і Нікалас Кейдж. Прэм’ера адбылася ў 1987 годзе.

Сюжэт Шэр увасабляе асобу Ларэты Кастарыні, 37-гадовай удавы, бухгалтаркі пахавальнага бюро. Жаніх просіць Ларэту запрасіць на вяселле свайго дзівакаватага брата Роні, але далей усё ідзе не па плане і паміж героямі ўзнікае пачуццё.

Гэтая чароўная і забаўная рамантычная камедыя ўзяла шмат узнагарод, у тым ліку і «Оскар» для Шэр за найлепшую жаночую ролю. Спытаеце, пры чым тут Месяц? Як кажа адзін з герояў, улада Месяца вялікая, бо ён прыцягвае жанчын да мужчынДзесяць небанальных фільмаў пра каханне да 14 лютага.

Катэгорыя:Фільмы 1987 года Катэгорыя:Фільмы пра Нью-Ёрк Катэгорыя:Фільмы ЗША 1987 года Катэгорыя:Фільмы MGM Катэгорыя:Рамантычныя кінакамедыі Катэгорыя:Фільмы-меладрамы ЗША Катэгорыя:Кінакамедыі ЗША Катэгорыя:Кінакамедыі 1987 года Катэгорыя:Фільмы на англійскай мове