Уладзімір Паўлавіч Васін (, в. Башкатава, Мцэнскі раён, Арлоўская вобласць, Расія — ) — беларускі эканаміст, спецыяліст у галіне эканамічнай тэорыі, палкоўнік у адстаўцы. Доктар эканамічных навук (1972), прафесар (1973). Удзельнік Вялікай Айчыннай вайны.
Біяграфія Скончыў Ваенна-палітычная акадэмія імя У. І. Леніна (1952; ад’юнктура, 1955).
Працаваў у Беларускай ваеннай акрузе (1945—1948), вышэйшых ваенных вучэбных установах Ленінграда, Масквы, Румыніі (з 1955), Мінскам вышэйшам інжынернам радыётэхнічнам вучылішчы войск ППА (1959—1968, дацэнт кафедры марксізму-ленінізму), Беларускім дзяржаўным універсітэце (1968—1977, дацэнт кафедры палітычнай эканоміі), Беларускім аграрным тэхнічным універсітэце (1977—1993, загадчык кафедры палітычнай эканоміі).
Навуковыя інтарэсы: мілітарызм і мілітарызацыя эканомікі; дзяржаўна-манапалістычны капіталізм; дзяржаўнае рэгуляванне эканомікі; прыбытак; ваенна-прамысловы комплекс ЗША; сацыялістычныя грамадскія адносіны.
Бібліяграфія Империалистический милитаризм — угроза человечеству : диссертация … доктора экономических наук : 08.00.00 / Васин Владимир Павлович. — Минск, 1970. Обеспечение максимальной капиталистической прибыли монополиями путем империалистических войн и милитаризации хозяйства (1939—1954 г.) : автореферат диссертации … кандидата экономических наук / Васин В. П. — Москва, 1955.
Літаратура Васин Владимир Павлович // Республика Беларусь : энциклопедия : [в 7 т.]. — Минск, 2006. — Т. 2. — С. 598. Васін Уладзімір Паўлавіч // Беларуская савецкая энцыклапедыя : у 12 т. — Мінск, 1974. — Т. 11. — С. 602. Васін Уладзімір Паўлавіч // Беларуская энцыклапедыя : у 18 т. — Мінск, 1997. — Т. 4. — С. 30. Васін Уладзімір Паўлавіч // Прафесары і дактары навук Беларускага дзяржаўнага універсітэта, 1921—2001. — Минск, 2001. — С. 44—45. Васин Владимир Павлович // Вклад ученых БГУ в развитие экономического образования и экономической мысли Беларуси / Т. И. Адамович [и др.]. — Минск, 2002. — С. 166.