Алена Аляксандраўна Церашкова (нар. ) — сківіцава-тваравы хірург, беларуская пісьменніца, перакладчыца, двухразовая чэмпіёнка Беларусі па тэквандо, палітычная зняволеная. Біяграфія Урач аддзялення сківіцава-тваравай хірургіі 11-й гарадской клінічнай бальніцы.

Член партыі БНФ. Была кандыдаткай у дэпутаты па Каменнагорскай выбарчай акрузе № 101 на парламенцкіх выбарах 2019 года. Палітычны пераслед

Церашкову арыштавалі 20 мая 2024 года. 20 чэрвеня 2024 года Суд Цэнтральнага раёна г. Мінска (суддзя — Юльяна Шчэрба) прысудзіў ёй тры гады «хатняй хіміі» паводле артыкула 342 КК «Актыўны ўдзел у дзеяннях, якія груба парушаюць грамадскі парадак». 24 чэрвеня 2024 года сумеснай заявай пяці арганізацый, сярод якіх Праваабарончы цэнтр «Вясна», Прававая ініцыятыва, Беларускі Хельсінкскі камітэт, Беларускі ПЭН, Церашкова прызнана былой палітычнай зняволенай.

Публікацыі Церашкова, А. У поўны рост ці ўстану…: паэзія / А. Церашкова. — Мінск : Беларускае выдавецкае Таварыства «Хата», 2005. — 57 с. Грынчанка, П. Сакрэты кветак для дарослых і дзетак / П. Грынчанка, А. Церашкова. — Мінск : Мастацкая літаратура, 2010. — 30, с. Церашкова, А. Вершы-загадкі / А. Церашкова. — Мінск : Мастацкая літаратура, 2012. — с. Церашкова, А. Англійская мова: слова за словам: вершы / А. Церашкова. — Мінск : Мастацкая літаратура, 2015. — с.

Зноскі

Спасылкі Творы Алены Церашковай на «Беларускай Палічцы» Аўдыёкніга аповесці Алены Церашковай «За летам ідзе зіма…» Старонка Алены Церашковай на сайце Праваабарончага цэнтра «Вясна»

Катэгорыя:Пісьменнікі Беларусі Катэгорыя:Беларускамоўныя пісьменнікі Катэгорыя:Перакладчыкі Беларусі Катэгорыя:Хірургі Беларусі Катэгорыя:Тэквандысты Беларусі Катэгорыя:Асобы, прызнаныя палітычнымі зняволенымі праваабарончым цэнтрам «Вясна»