Ялга () — рабочы пасёлак у Мардовіі.

Уваходзіць у гарадскую акругу Саранск. Падпарадкаваны адміністрацыі Кастрычніцкага раёна Саранска. Размешчаны за 7-8 км на паўднёвы захад ад цэнтра Саранска, на левабярэжжы ракі Інсар. На поўначы прымыкае да рабочага пасёлка Нікалаеўка.

Праз пасёлак праходзіць аўтамабільная дарога Саранск — Рузаеўка. На заходняй ускраіне пасёлка знаходзіцца чыгуначная станцыя Ялга. Ялга заснавана ў канцы XIX стагоддзя падчас будаўніцтва Маскоўска-Казанскай чыгункі.

Статус пасёлка гарадскога тыпу (рабочага пасёлка) — з 1984 года.

Катэгорыя:Пасёлкі гарадскога тыпу Мардовіі