Бу́рдэсуаЛазука, Барыс Андрэевіч. Слуцкія паясы і еўрапейскі тэкстыль XVIII стагоддзя. Малы лексікон / Б. А. Лазука; [фота: Б. А. Лазука, М. П. Мельнікаў]. ― Мінск : Беларусь, 2015. — 170, с. : каляр. іл., партр. ; 30 см. Фактычная дата выхаду ў свет ― 2014. ― Бібліяграфія: с. 170―171. (бур-дэ-суа, — «тканіна з адходаў шаўкапрадзення») — шаўковыя ахлопы, шаўковая сыравіна пасрэднай якасці, атрыманая з пашкоджаных коканаў шаўкавічнага чарвяка.
Тканіна бурдэсуа саступала ў цане і прэстыжнасці пудэсуа, але не абцяжараная адукацыяй і ведамі французскай мовы частка расійскага грамадства не бачыла паміж імі розніцы. Тканіна звычайна ішла на ўток шаўковых тканін сярэдняй і ніжэйшай якасці. З бурдэсуа ў XIX стагоддзі ткалі хусткі і шалі, якія насуперак пышнай французскай назве служылі сацыяльным знакам пэўных небагатых правінцыйных слаёў грамадства. «Навёханькая шаль бур-дэ-суа» згадваецца ў «Сэрцы і думцы» і нясе аўтарскую іронію ў дачыненні да літаратурнага персанажа, які прэтэндуе на сталічную элегантнасць і набывае трэцягатункавы тавар.
Літаратура
Буровик К. А. Бурдесуа // Красная книга вещей: Словарь. — М.: Экономика, 1996. — С. 74. — 215 с. — ISBN 5-282-01639-7.
Кирсанова Р. М. Бурдесуа // Розовая ксандрейка и драдедамовый платок: Костюм — вещь и образ в русской литературе XIX в. / под ред. Э. Б. Кузьминой. — М.: Книга, 1989. — С. 52—53. — 286 с. — 55 000 экз. — ISBN 5-212-00130-7.
Катэгорыя:Шоўк