Джон Генры Твахтман (; , — , Глостэр, Масачусетс) — амерыканскі мастак, працаваў у жанрах таналізму і імпрэсіянізму.
Біяграфія Твахтман пачаў вывучаць жывапіс пад кіраўніцтвам Фрэнка Дзювенека. У 1875 годзе ён, як і іншыя маладыя амерыканскія мастакі, з’яжджае для працягу адукацыі ў Еўропу. Вучыўся ў Мюнхенскай Акадэміі прыгожых мастацтваў, затым жыў у Венецыі. Пісаў пераважна пейзажы.
Пасля нядоўгага знаходжання ў ЗША мастак ізноў прыязджае ў Еўропу. Ён працягвае сваё навучанне ў Парыжы (у 1883—85 гадах). Тут навострываецца майстэрства Твахтмана, валоданне колерам з усімі яго адценнямі. У 1886 г. майстар вяртаецца на радзіму і жыве на ферме каля Грынвіча ў штаце Канектыкут. Сама ферма, яе дом, сад і агарод неаднаразова адлюстраваны ў пейзажных палотнах Твахтмана, на якіх мастак стварае свой індывідуальны, імпрэсіянісцкі стыль.
З 1889 года і да самай смерці Твахтман выкладаў жывапіс на курсах Мастацкай Студэнцкай лігі. Уваходзіў у створаную ў 1897 годзе ў Нью-Ёрку імпрэсіянісцкую групу Дзесяць амерыканскіх мастакоў.
Памёр 8 жніўня 1902 года ў Глостэры. Пахаваны на гарадскіх могілках Oak Grove Cemetery.
Катэгорыя:Мастакі-пейзажысты ЗША Катэгорыя:Мастакі-імпрэсіяністы