Далёкаўсходні дзяржаўны інстытут мастацтваў () — вышэйшая навучальная ўстанова ў горадзе Уладзівасток.
Заснаваны 14 студзеня 1962 года як Далёкаўсходні педагагічны інстытут мастацтваўЗагад Міністэрства культуры РСФСР № 151 ад 14 студзеня 1962 года.. У 1992 годзе перайменаваны ў Далёкаўсходні дзяржаўны інстытут мастацтваўЗагад № 395 ад 26 снежня 1991 года.. У 2000 годзе перайменаваны ў Далёкаўсходнюю дзяржаўную акадэмію мастацтваў. У 2016 годзе атрымаў сучасную назву.
Вядомыя выпускнікі Генадзь Браніслававіч Давыдзька — дэпутат Палаты прадстаўнікоў НС РБ VII склікання, былы старшыня праўлення Белтэлерадыёкампаніі і грамадскага аб’яднання «Белая Русь» Аляксандр Якаўлевіч Міхайлаў — народны артыст РСФСР, народны артыст Прыднястроўскай Малдаўскай Рэспублікі, заслужаны артыст Аўтаномнай Рэспублікі Крым Юрый Аляксандравіч Кузняцоў — заслужаны артыст Расійскай Федэрацыі Генадзь Сяргеевіч Мішуроў — беларускі музыкант (баян), мастацтвазнавец.
Катэгорыя:Універсітэты Расіі Катэгорыя:Уладзівасток