Алег Елісеенкаў () — беларускі кампазітар, харавы дырыжор, педагог, заслужаны дзеяч мастацтваў Рэспублікі Беларусь.

Біяграфія Нарадзіўся 21 верасня 1958 года ў Спас-Дземенску ў сям’і настаўніцы і музыканта.

Вырас у Маладзечне, куды бацькі пераехалі ў хуткім часе пасля нараджэння сына. Яго бацька быў адным з першых выкладчыкаў Маладзечанскага музычнага вучылішча.

У 1973 годзе скончыў Маладзечанскае музычнае вучылішча па спецыяльнасці «Тэорыя музыкі».

З’яўляўся дацэнтам кафедры мастацтва эстрады Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта культуры і мастацтваў, кіраваў студыяй «Гран-пры» Дзяржаўнага канцэртнага аркестра. Адыграў вялікую ролю ў станаўленні маладых выканаўцаў Таццяны Путырскай, Валерыя Дзідзюлі, Дзмітрыя Калдуна, Пятра Ялфімава. Таксама сярод яго выхаванцаў Вера Карэтнікава, Слава Нагорны і група «Ванільнае неба», якая ў 2005 годзе заняла ўсе верхнія радкі хіт-парада Першага нацыянальнага тэлеканала «На скрыжаваннях Еўропы».

Член грамадскага аб’яднання «Беларускі саюз кампазітараў».

Памёр 26 кастрычніка 2024 года. Пахаваны ў Мінску на Усходніх могілкахВ Минске простились с известным композитором Олегом Елисеенковым. Фото.

Творчасць Напісаў музыку да песень Андрэя Хлястова «Спасибо тебе», «Ты такая», «Невеста»; Ірыны Дарафеевай «Ветразь кахання»; Алесі «Не потеряй», «Птицы», «Усмешка»; большасці песень з рэпертуару Аляксандра Саладухі.

Узнагароды Медаль Францыска Скарыны (2009); спецыяльны дыплом Пастаяннага камітэта Саюзнай дзяржавы за творчае ўвасабленне ідэй дружбы народаў Беларусі і Расіі; прэмія Саюзнай дзяржавы ў галіне літаратуры і мастацтва за 2015—2016 гады; заслужаны дзеяч мастацтваў Рэспублікі Беларусь

Спасылкі Белорусский композитор Олег Елисеенков славу притягивает магнитом Беларускі кампазітар і прадзюсар Алег Елісеенкаў адзначае 60-годдзе Кампазiтар Алег Елiсеенкаў: У нас з жонкай усё агульнае — i радасцi, i нягоды, i грошы

Катэгорыя:Кампазітары-песеннікі Катэгорыя:Кампазітары XXI стагоддзя Катэгорыя:Кампазітары СССР Катэгорыя:Кампазітары Беларусі