Урупскі раён — адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка і муніцыпальнае ўтварэнне (муніцыпальны раён) у складзе Карачаева-Чаркескай Рэспублікі Расійскай Федэрацыі. Адміністрацыйны цэнтр — станіца Праградная.

Геаграфія Урупскі раён размешчаны ў паўднёва-заходняй частцы рэспублікі. Агульная плошча тэрыторыі раёна — 2782 км².

Мяжуе з землямі Зелянчукскага раёна на ўсходзе, а таксама з раёнамі Краснадарскага края: Мастоўскім на захадзе, Лабінскім і Атрадненскім на поўначы. На поўдні мяжуе з часткова прызнанай Рэспублікай Абхазія.

Тэрыторыя раёна размешчана ў горнай частцы рэспублікі. У наяўнасці вялікія ваганні вышынь паміж хрыбтамі і рачнымі далінамі. Клімат раёна абумоўлены уплывам гор, з тыпова горным тэмпературным рэжымам (халаднаватае лета, параўнальна цёплая зіма). Раён знаходзіцца ў горнай сельскагаспадарчай зоне.

Катэгорыя:Раёны Карачаева-Чаркесіі