Сант’яга Касарэс Кірога (; , Ла-Карунья, Іспанія — , Парыж, Францыя) — іспанскі палітычны дзеяч, у 1931—1932 гады — міністр унутраных спраў, у 1936 годзе — старшыня ўрада прэзідэнта Мануэля Асанья.

Біяграфія Сант’яга Касарэс Кірога нарадзіўся ў буржуазнай сям’і. Да пяці гадоў пакутаваў на сухоты. У юнацтве вывучаў права ў Мадрыдзе. Выбраў тэмай для дысертацыі біяграфію галісійскага анархіста Рамона дэ ла Сагра-і-Перыса.

Касарэс Кірога заснаваў Рэспубліканскую галісійскую аўтаномную арганізацыю (, ORGA). На працягу ўсёй сваёй кар’еры галоўнай мэтай палітыка была аўтаномія Галісіі — яго роднай правінцыі. У 1930 годзе Касарэс Кірога прымае ўдзел у падпісанні Сан-Себасцьянскага пакта. ORGA увайшла ў Галісійскую Рэспубліканскую Федэрацыю (аб’яднала федэралістаў, радыкалаў і радыкал-сацыялістаў).

У снежні 1930 года Нацыянальны рэвалюцыйны камітэт (CRN) накіраваў Касарэса Кірогу ў горад Хаку (Jaca), каб адмяніць намечанае капітанам Фермінам Галанам Радрыгесам паўстанне хакскага гарнізона. Касарэс Кірога не паспеў своечасова спыніць Галана. Паўстанне было задушана, але Касарэс трапіў у турму.

У наступным 1931 годзе была зрынута манархія Альфонса XIII, усталявана Другая Іспанская Рэспубліка і сфармаваны Часовы ўрад. Касарэс Кірога ўвайшоў у яго ў якасці марскога міністра.

Ва ўрадзе Мануэля Асаньі (1931—1933) Касарэс Кірога быў міністрам унутраных спраў.

У 1936 годзе Асанья становіцца прэзідэнтам, а Кірога ўзначальвае ўрад. Няздольны справіцца з франкісцкім путчам, ён пакінуў свой пост амаль адразу пасля пачатку грамадзянскай вайны і з тых часоў ужо больш не займаў ніякіх дзяржаўных пасадаў.

Пасля ўваходу франкістаў у Барселону 26 студзеня 1939 года Касарэс Кірога эміграваў у Францыю.

Крыніцы

Спасылкі Сантьяго Касарес Кирога: биография Сантьяго Касарес Кирога

Катэгорыя:Старшыні ўрада Іспаніі Катэгорыя:Міністры ўнутраных спраў Іспаніі Катэгорыя:Дзяржаўныя дзеячы Іспаніі Катэгорыя:Вікіпедыя:Артыкулы са спасылкамі на элементы Вікіданых без беларускага подпісу Катэгорыя:Памерлі ў Парыжы Катэгорыя:Вікіпедыя:Старонкі з неадназначнымі геаланцужкамі Катэгорыя:Памерлі ў 1950 годзе Катэгорыя:Памерлі 17 лютага Катэгорыя:Нарадзіліся ў Ла-Каруньі Катэгорыя:Нарадзіліся ў 1884 годзе Катэгорыя:Нарадзіліся 8 мая Катэгорыя:Удзельнікі грамадзянскай вайны ў Іспаніі (рэспубліканцы) Катэгорыя:Старонкі з недагледжанымі перакладамі