Аляксей Пятровіч Кагадзе́еў ( — ) — харавы дырыжор, педагог. Народны артыст Беларускай ССР (1971).

Біяграфія Нарадзіўся ў пасёлку Альхаватка Данецкай вобласці. У 1955 годзе скончыў Беларускую дзяржаўную кансерваторыю (клас Г. ЗелянковайДа 95-годдзя з дня нараджэння Аляксея Пятровіча Кагадзеева // Нацыянальны гістарычны музей Рэспублікі Беларусь). З 1959 года хормайстар, у 1960—1993 гадах галоўны хормайстар Дзяржаўнага тэатра оперы і балета Беларусі. Адначасова з 1958 года выкладаў у Беларускай акадэміі музыкі. У 1960—1973 гадах выступаў як оперна-сімфанічны дырыжор.

Памёр 23 ліпеня 1997 года.

Творчасць Сярод спектакляў, пастаўленых з удзелам А. П. Кагадзеева такія, як опера «Арэстэя» С. Танеева і «Атэла» Дж. Вердзі, «Хаваншчына» і «Барыс Гадуноў» М. Мусаргскага, «Залаты пеўнік» М. Рымскага-Корсакава, «Міндыя» А. Тактакішвілі, «Новая зямля» Ю. Семянякі, «Вайна і мір» С. Пракоф’ева, «Дзікае паляванне караля Стаха» У. Солтана, «Кармэн» Ж. Бізэ, «Князь Наваградскі» А. Бандарэнкі, вакальна харэаграфічнае прадстаўленне «Карміна Бурана» на музыку К. Орфа і інш.

Аўтар метадычных прац «У дапамогу дырыжору хору» (1967) і «Тэхніка харавога дырыжыравання» (1968).

Літаратура

Музыкальная энциклопедия / Под ред. Ю. В. Келдыша. — М.: Советская энциклопедия, Советский композитор, 1973—1982.

Спасылкі Да 95-годдзя з дня нараджэння Аляксея Пятровіча Кагадзеева // Нацыянальны гістарычны музей Рэспублікі Беларусь Надзея Бунцэвіч Іскра Кагадзеева // Газета «Культура», № 15 (986) 09.04.2011 — 15.04.2011

Катэгорыя:Харавыя дырыжоры СССР Катэгорыя:Харавыя дырыжоры Беларусі