Фрыдэрыка Караліна Вільгельміна Бадэнская (; ) — прынцэса Бадэнская, курфюрсціна Баварская, пасля першая каралева Баварыі, жонка караля Максіміліяна I. Старэйшая сястра рускай імператрыцы Лізаветы Аляксееўны і каралевы Швецыі Фрыдэрыкі. Бабуля аўстрыйскага імператара Франца Іосіфа I і імператрыцы Сісі.

Біяграфія Караліна нарадзілася 13 ліпеня 1776 года ў сям’і Карла Людвіга Бадэнскага і Амаліі Гесэн-Дармштацкай. Сястра-двайнятка Амаліі Бадэнскай. Прынцэса разглядалася ў нявесты герцагу Энгіенскага, французскаму прынцу крыві, але з прычыны палітычных праблем яе сям’я адмовілася ад шлюбу.

9 сакавіка 1797 года Караліна стала другой жонкай курфюрста Пфальц-Цвайбрукенскага Максіміліяна Баварскага. У 1806 годзе спыніла існаванне Свяшчэнная Рымская імперыя. Муж Караліны атрымаў тытул караля Баварыі. Караліна ж стала каралевай-кансорт. Каралеве Караліне было дазволена застацца ў пратэстанцкай рэлігіі і наведваць сваю царкву, што было адзіным выпадкам для каралеў Баварыі. Сваім дочкам Караліна спрабавала прышчапіць пачуццё доўгу і адказнасці.

Караліна памерла 13 лістапада 1841 года, перажыўшы мужа на шаснаццаць гадоў. З прычыны таго, што каралева вызнавала пратэстанцкую рэлігію, пахаванне было вельмі сціплым.

Дзеці сын (1799) Максіміліян (1800—1803); Лізавета (1801—1873), у 1823 годзе выйшла замуж за караля Прусіі Фрыдрыха Вільгельма IV; Амалія (1801—1877), у 1822 годзе выйшла замуж за караля Саксоніі Ёгана; Марыя (1805—1877), у 1833 годзе выйшла замуж за караля Саксоніі Фрыдрыха Аўгуста II; Сафія (1805—1872), у 1824 годзе выйшла замуж за Франца Карла Аўстрыйскага; Людавіка (1808—1892), у 1828 годзе выйшла замуж за герцага Максіміліяна Вітэльсбаха. Максіміліяна (1810—1821).

Крыніцы

Літаратура Ernst Gillmann: Ludwig Friedrich Schmidt (1764—1857). Der «Kabinettsprediger» der bayerischen Königin — seine frühen Lehrjahre im Birkenfelder Land, in: Monatshefte für Evangelische Kirchengeschichte des Rheinlandes 53 (2004) 519—530. Martha Schad: Bayerns Königinnen, Piper Verlag, 2004

Спасылкі

Fernsehdokumentation «Königin Caroline». Bayerischer Rundfunk 2006 Carolinenkirche in Pasing-Obermenzing

Катэгорыя:Вітэльсбахі Катэгорыя:Бадэнскія прынцэсы Катэгорыя:Жонкі кіраўнікоў XIX стагоддзя Катэгорыя:Каралевы-жонкі