Фёдар Фёдаравіч (Іаган Фрыдрых фон) Брант (, , г. , Германія — ) — расійскі заолаг, прэзідэнт Рускага энтамалагічнага таварыства. Акадэмік Імператарскай Пецярбургскай акадэміі навук (1833).

Біяграфія Нарадзіўся 25 мая 1802 года ў Ютэрбогу ў прускай Саксоніі. Пачатковую адукацыю атрымаў спачатку ў гімназіі роднага горада, а потым у ліцэі Вітэнберга.

Скончыў Берлінскі ўніверсітэт. У 1826—1831 гадах працаваў у ім (з 1831 года — прафесар).

З 1831 года ў Расіі: заснаваў і ўзначаліў Заалагічны музей Пецярбургскай акадэміі навук, у 1857—1869 гадах — прафесар ў Санкт-Пецярбургу.

Прыняў удзел у экспедыцыі Рускага геаграфічнага таварыства 1846—1850 гадоў пад кіраўніцтвам . Ён прахварэў значную частку экпедыцыі, але напісаў вялікі артыкул у зводны том экспедыцыйнай справаздачы, апублікаваны ў 1856 годзе.Брандт Ф. Ф. Позвоночные животные Североевропейской России, и в особенности Северного Урала // Гофман Э. К. Северный Урал и береговой хребет Пай-Хой. Перевод с нем. Т. 2. СПб., 1856. 1-76 с.

З 14 чэрвеня 1837 года — стацкі саветнік, з 7 снежня 1854 года — сапраўдны стацкі саветнік, з 1 студзеня 1869 года — тайны саветнік. Быў удастоены 12 студзеня 1876 года ордэна Белага арла і ў тым жа годзе ўзнагароджаны прускім ордэнам Чырвонага арла 2-й ступені з зоркай.

Памёр 3 (15) ліпеня 1879 года ў мястэчку Мерэкюль, каля Нарвы. Пахаваны на Смаленскіх лютэранскіх могілках у Пецярбургу.

Навуковая дзейнасць Аўтар навуковых прац па сістэматыцы, палеанталогіі, заалогіі і зоагеаграфіі млекакормячых і іншых пазваночных.

Адзін з аўтараў «Медыцынскай заалогіі» (т.1-2, 1829—1834), «Кароткага абрысу параўнальнай анатоміі з далучэннем гісторыі развіцця жывёл» (1858).

Літаратура