Спіс кіраўнікоў Бадэна — дзяржавы Свяшчэннай Рымскай імперыі, а затым Германіі. Яно ўтварылася на месцы Брайсгау — сярэдневяковага графства ў Швабіі. Кіраўнікі Бадэна паходзілі з дынастыі Цэрынгенаў.
Першым пэўна вядомым прадстаўніком роду лічыцца Бертольд (Бецэлін) (пам. у 1024 годзе), граф Ортэнау. Заснавальнікам магутнасці Цэрынгенаў быў яго сын граф Бертольд I Барадаты, які прад’явіў, пасля смерці імператара Генрыха III, прэтэнзіі на абяцанае яму нібыта Генрыхам швабскае герцагства. Удава Генрыха, імператрыца Агнеса, аддала гэты лен Рудольфу Швабскаму і зрабіла Бертольда наўзамен герцагам Карынтыі і маркграфам Вероны (1061). Са смерцю Бертольда I у 1078 годзе род Цэрынгенаў падзяліўся на дзве лініі: бадэнскую, якая захавалася да нашых дзён, і цэрынгенскую, дзве галіны якой згаслі па мужчынскай лініі ў 1218 і 1439 гадах.
Старэйшы сын Бертольда, Герман I Святы (пам. у 1074 годзе), які насіў тытул маркграфа веронскага, набыў праз шлюб бадэнскія ўладанні. Яго сын Герман II з 1112 года называўся маркграфам Бадэна. Нашчадкі Германа II кіравалі Бадэнам да 1918 года.
Маркграфы Бадэна 1073—1130 : Герман II (маркграф з 1112) 1130—1160 : Герман III 1160—1190 : Герман IV У 1190 годзе маркграфства Бадэн было падзелена на дзве часткі паміж сынамі Германа IV. Герман V узначаліў асноўную лінію Бадэнскага дому, у той час як Генрых I атрымаў у кіраванне адмыслова для яго вылучанае маркграфства Бадэн-Гахберг.
200px|right| thumb|300px|Бадэнскія маркграфства
1190—1243: Герман V 1243—1250: Герман VI 1250—1268: Фрыдрых I і Рудольф I 1268—1288: Рудольф I 1288—1291: Герман VII, Рудольф II, Рудольф III і Геса Пасля смерці Германа VII яго сыны падзялілі спадчыну, фактычна абвясціўшы маркграфства Бадэн-Эберштайн для Фрыдрыха II і Бадэн-Пфорцгайм — для Рудольфа IV і Германа VIII.
1291—1295: Рудольф II, Рудольф III і Геса 1295—1297: Рудольф III і Геса 1297—1310: Рудольф III і Рудольф Геса 1310—1320: Рудольф Геса 1320—1334: Эван I 1334—1335: Дэніэл I 1348—1353: Фрыдрых III 1353—1372: Рудольф VI 1372—1391: Бернхард I і Рудольф VII 1391—1431: Бернхард I 1431—1453: Якаб I 1453—1454: Георг I 1453—1458: Бернхард II 1453—1475: Карл I 1475—1515: Крыстаф I Пасля смерці Крыстафа I маркграфства Бадэн было ў 1535 годзе падзелена паміж яго сынамі Бернхардам III і Эрнстам, якія заснавалі маркграфства Бадэн-Бадэн і Бадэн-Дурлах.
Маркграфы Бадэн-Гахберга 1190—1231: Генрых I 1231—1290: Генрых II У 1290 годзе два сына Генрыха II падзялілі ўладу ў Бадэн-Гахбергу: Рудольф I атрымаў новае маркграфства Гахберг-Заўзенберг, а Генрых III — астатнюю частку Бадэн-Гахберга. 1290—1330: Генрых III 1330—1369: Генрых IV 1369—1386: Ота I 1386—1409: Ёган і Геса 1409—1410: Геса 1410—1415: Ота II У 1415 годзе Бадэн-Гахберг быў аб’яднаны з Бадэн-Бадэнам. 1577—1590: Якаб II 1590—1591: Эрнст Якаб
Маркграфы Гахберг-Заўзенберга 1290—1313: Рудольф I 1313—1318: Генрых, Рудольф II і Ота 1318—1352: Рудольф II і Ота 1352—1384: Ота і Рудольф III 1384—1428: Рудольф III 1428—1441: Вільгельм 1441—1444: Хуга і Рудольф IV 1444—1487: Рудольф IV 1487—1503: Філіп У 1503 годзе Гахберг-Заўзенберг быў далучаны да ўладанняў асноўнай лініі Бадэнскага дому.
Маркграфы Бадэн-Пфорцгайма 1291—1300: Рудольф IV і Герман VIII 1300—1348: Рудольф IV 1348—1361: Рудольф V
Маркграфы Бадэн-Эберштайна 1291—1333: Фрыдрых II 1333—1353: Герман IX
Маркграфы Бадэн-Бадэна 1515—1536: Бернхард III 1536—1569: Філіберт 1569—1588: Філіп II 1588—1594: Эдуард Фартунат 1594—1604: Эрнст Фрыдрых 1604—1622: Георг Фрыдрых 1622—1677: Вільгельм 1677—1707: Людвіг Вільгельм 1707—1761: Людвіг Георг Зімперт 1761—1771: Аўгуст Георг Зімперт У 1771 годзе маркграфства Бадэн-Бадэн было аб’яднана з Бадэн-Дурлахам.
Маркграфы Бадэн-Дурлаха 1515—1552: Эрнст 1552—1553: Эрнст і Бернхард IV 1553—1577: Карл II 1577—1584: Ганна Фельдэнцкая 1584—1604: Эрнст Фрыдрых 1604—1622: Георг Фрыдрых 1622—1659: Фрыдрых V 1659—1677: Фрыдрых VI 1677—1709: Фрыдрых VII 1709—1738: Карл III Вільгельм 1738—1746: Карл Аўгуст (рэгент) 1746—1771: Карл Фрыдрых Пасля аб’яднання з Бадэн-Бадэнам Карл Фрыдрых ізноў прыняў тытул маркграфа Бадэна (аж да 1803 года).
Курфюрст Бадэна 1803—1806 : Карл Фрыдрых Вялікія герцагі Бадэна справа|175px 1806—1811: Карл Фрыдрых 1811—1818: Карл 1818—1830: Людвіг I 1830—1852: Леапольд 1852—1856: Людвіг II 1856—1907: Фрыдрых I 1907—1918: Фрыдрых II Главы вялікагерцагскага дому 1918—1928: Фрыдрых II 1928—1929: Максіміліян 1929—1963: Бертольд 1963—2022: Максіміліян 2022— наш час: Бернхард'''
* Бадэн