Чорны фронт (), пазней Нацыянальны фронт () — нідэрландскі фашысцкі рух, які існаваў у 1934—1940 гг.
Гісторыя Быў заснаваны пасля расколу ў Генеральнай галандскай фашысцкай лізе ў 1934 годзе Арнольдам МеерамPhilip Rees, Biographical Dictionary of the Extreme Right Since 1890, p. 260. Пасля заснавання ў Чорны фронт уліліся шэраг дробных груповак і арганізацый. Таксама была атрымана падтрымка сярод дробных слаёў насельніцтва. Арганізацыя падтрымлівала каталіцызм, а многія яе члены былі каталікамі, у тым ліку і МеерStanley G. Payne, A History of Fascism 1914—1945, London, Roultedge, 2001, p. 302. На парламенцкіх выбарах у 1937 годзе рух атрымаў 8178 галасоў, што дазволіла яму прабіцца ў парламент. У 1940 годзе Чорны фронт уліўся ў склад Нацыянальнага фронтуRees, op cit.
Нацыянальны фронт быў забаронены немцамі ў 1941 годзе пасля таго як яго члены папрасілі дазволу прыняць прысягу Нідэрландам, а не Германіі, перш чым супрацоўнічаць з нацыстамі.
Зноскі
Катэгорыя:Забароненыя палітычныя партыі Катэгорыя:Палітычныя партыі Нідэрландаў Катэгорыя:Фашысцкія партыі