Тадэвуш Казімір Ваньковіч () — ураднік і землеўласнік.
Біяграфія Належаў да каталіцкага шляхецкага роду Ваньковічаў герба «Ліс», які паходзіў з Менскага ваяводства Вялікага Княства Літоўскага. Нарадзіўся ў сям’і Уладзіслава Тадэвуша, мечніка і войскага менскага, і Алены Барбары з Валадковічаў.
Адносіўся да сярэднезаможнай каталіцкай шляхты Менскага ваяводства Вялікага Княства Літоўскага, дзе і займаў мясцовыя земскія пасады: канюшы менскі (1750—1772), мечнік менскі (1772—1773), лоўчы менскі (1773—1782), чашнік менскі (1782—1786), падчашы менскі (1786—1795); з 1764 быў шатроўскім старостам. Тытулам падчашага мінскага карыстаўся яшчэ і ў 1804, па інерцыі, пажыццёва.
Валодаў маёнткамі Мацкі, Кабылічы, Гарэлец (1745), Відагошча, Зазер’е Менскага павета, маёнткамі Лучай, Смыччо, Алешына, Вузла Ашмянскага павета, паводле леннага права валодаў маёнткам Кляпіна Рэчыцкага павета (1745).
Сям’я У шлюбе з Ганнай са Свентарэцкіх (Свентаржэцкіх), дачкой Антона Свентарэцкага, менскага земскага пісара, і яго жонкі Кацярыны Багдановіч.
Меў сына Антонія, харунжага менскага. Антоні быў у шлюбе з Ганнай з Солтанаў, дачкой маршалка Галоўнага Трыбунала ВКЛ.
Літаратура
Тадэвуш Казімір Катэгорыя:Лоўчыя менскія Катэгорыя:Канюшыя менскія Катэгорыя:Мечнікі менскія