Каркадон () — рака ў Магаданскай вобласці Расіі, правы прыток Калымы. Даўжыня — 476 км, плошча басейна — . Па плошчы басейна пасля Амалона і Анюя з’яўляецца трэцім прытокам Калымы. Асноўны прыток — Булун (правы).
Бярэ пачатак на паўднёва-ўсходніх схілах Каркадонскага хрыбта, працякае паміж ім і хрыбтом Малькаты, у вярхоўях мае горны характар з бурным цячэннем і парогамі; у нізоўі цячэнне супакойваецца, рака выходзіць на шырокую забалочаную даліну. Рэчышча разгаліноўваецца на рукавы, меандруе.
У басейне Каркадона звыш за 1100 тэрмакарставых азёр і балот.
Катэгорыя:Рэкі Магаданскай вобласці Катэгорыя:Басейн Усходне-Сібірскага мора