Станіслаў Іосіфавіч Дробыш (, в. Заграддзе, Слуцкі раён, Мінская вобласць — ) — беларускі харавы дырыжор, педагог. Прафесар (1994).

Біяграфія Скончыў Беларускі дзяржаўны інстытут народнай гаспадаркі імя В. У. Куйбышава (кваліфікацыя «Бухгалтар-эканаміст», 1960), Мінскае музычнае вучылішча імя М. І. Глінкі, Беларускую дзяржаўную кансерваторыю імя А. В. Луначарскага (спецыяльнасць «Харавое дырыжыраванне», 1972).

Працаваў у Доме культуры Мінскага аўтамабільнага завода (1961—1962), Доме культуры будаўнічага трэста № 5, Палаце культуры вытворчага будаўніча-мантажнага аб’яднання «Мінскпрамбуд» (1964—1993), Палаце культуры прафсаюзаў (1993—1998), Беларускім дзяржаўным універсітэце культуры і мастацтваў (з 1977, факультэт музычнага мастацтва, кафедра беларускай народнапесеннай творчасці, з 1981 — загадчык кафедры, адначасова з 1979 — мастацкі кіраўнік вакальна-харэаграфічнага ансамбля «Валачобнікі»).

Навуковыя інтарэсы: тэорыя і методыка работы з народным хорам; развіццё навыкаў народнапесеннага выканальніцтва; стылявыя асаблівасці народнага харавога выканальніцтва і яго мясцовых традыцый.

Узнагароды Заслужаны работнік культуры Беларускай ССР (1975).

Літаратура Дробыш Станіслаў Іосіфавіч / А. Ш. Раецкі // Беларуская энцыклапедыя : у 18 т. — Мінск, 1998. — Т. 6. — С. 208. Дробыш Станіслаў Іосіфавіч / А. Ш. Раецкі // Энцыклапедыя літаратуры і мастацтва Беларусі : у 5 т. — Мінск, 1958. — Т. 2. — С. 359. Дробыш Станіслаў Іосіфавіч / Г. Дз. Маторная // Беларускі фальклор : энцыклапедыя : [у 2 т.]. — Мінск, 2005. — [Т.] 1. — С. 437. Дробыш Станислав Иосифович // Республика Беларусь : энциклопедия : [в 7 т.]. — Минск, 2006. — Т. 3. — С. 440. Дробыш Станислав Иосифович // Регионы Беларуси : энциклопедия : в 7 т. — Минск, 2016. — Т. 5 : Минская область : 3 кн., кн. 1. — С. 330. Чалавек у мастацтве : Станіслаў Іосіфавіч Дробыш // Веснік Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта культуры і мастацтваў. — 2013. — № 2. — С. 142—145.