Фламандскі нацыянальны саюз (ФНС) () — фламандская нацыяналістычная арганізацыя ў Бельгіі, створаная Стафам дэ Клеркам 8 кастрычніка 1933 года.

Стварэнне З’явілася пасля аб’яднання некалькіх фламандскіх галандскіх партый. Ідэалогія партыі станавілася аўтарытарнай і хутка ператварылася ў фашысцкую.

Другая сусветная вайна У 1940 годзе Германія акупавала Бельгію. Франкамоўныя рэксісты з Валоніі пачалі супрацоўнічаць з немцамі і стварылі 28-ю дабраахвотніцкую грэнадзёрскую дывізію СС «Валонія» (1-я Валонская). Гэта прымусіла Стафа дэ Клерка пайсці на саюз з немцамі.

Клерк памёр у 1942 годзе і яго месца заняў больш умераны Хендрык Эліяс. Ён пачаў весці перамовы з Германіяй аб стварэнні грамадзянскага ўрада, але прашэнне было адхілена.

Пасля ўваходу саюзнікаў у Бельгію ФНС быў абвешчаны па-за законам, Эліяс збег у Германію, дзе пасля акупацыі яе саюзнікамі прысуджаны да пажыццёвага зняволення, аднак, адбыўшы 14 гадоў у зняволенні, быў памілаваны і вызвалены ў 1959 годзе.

Літаратура

Катэгорыя:Фашысцкія партыі Катэгорыя:Палітычныя партыі Бельгіі Катэгорыя:Нацыяналістычныя арганізацыі Катэгорыя:Вікіпедыя:Артыкулы з некарэктным выкарыстаннем шаблона Кніга (няправільны код мовы) Катэгорыя:Бельгійскі калабарацыянізм