Кубінская інтэрвенцыя ў Анголу альбо аперацыя «Карлота» () — ваеннае ўмяшанне Узброеных Сіл Кубы ў грамадзянскую вайну ў Анголе ў лістападзе 1975 года.
Ход падзей У лістападзе 1975 года, напярэдадні абвяшчэння незалежнасці Анголы, Куба зрабіла буйнамаштабную ваенную інтэрвенцыю для падтрымкі пракамуністычнай фракцыі МПЛА супраць ФНЛА і УНІТА, якіх падтрымлівалі Злучаныя Штаты Амерыкі, ПАР і Рэспубліка ЗаірGeorge, p. 1Smith, PP. 66, 71-72. Да канца 1975 года Куба накіравала ў Анголу 25000 салдатCuba’s African Adventure by Clive Foss, History Today, Vol 60, Issue 3, March 2010. Пасля вываду войск Заіра кубінскія ўзброеныя сілы засталіся ў Анголе і працягнулі ваяваць супраць УНІТА і падтрымліваючай іх зброяй, інструктарамі і войскамі ПАР. 27 мая 1977 года кубінцы адыгралі вырашальную ролю ў падаўленні бунту «фракцыянераў».
У 1988 годзе кубінскія войскі зноў умяшаліся ў канфлікт, каб прадухіліць паражэнне ўрадавых войск ФАПЛА ў бітве супраць УНІТА, што прывяло да бітвы пры Куіта-Кванавале і адкрыцця другога фронту. Такі паварот падзей стаў галоўным штуршком да падпісання Нью-Ёркскіх пагадненняў, згодна з якімі кубінскія і паўднёваафрыканскія войскі былі выведзены з Анголы, а Намібіі прадастаўлена незалежнасць. Фактычна МПЛА выйграла вайну, пазбавіўшы прамой дапамогі сілы УНІТА. У 1991 годзе кубінскі воінскі кантынгент канчаткова пакінуў Анголу, аднак млявапраяўная грамадзянская вайна ў краіне супраць рэшткаў унітаўцаў скончылася толькі ў 2002 годзе (баі ў анклаве Кабінда ідуць па цяперашні час)George, p. 3Film Une Odyssée Africaine (France, 2006, 59 min) directed by: Jihan El TahriCuito Cuanavale — «Afrikas Stalingrad», Ein Sieg über Pretorias Apartheid" in: Neues Deutschland, April 19/20. 2008Campbell, Horace: The Military Defeat of the South Africans in Angola in: Monthly Review, April 1989.
Гл. таксама Група савецкіх ваенных спецыялістаў у Анголе
Літаратура Clodfelter, M. (2017). Warfare and Armed Conflicts: A Statistical Encyclopedia of Casualty and Other Figures, 1492-2015 (4th ed.). Jefferson, North Carolina: McFarland. ISBN 978-0786474707. George, Edward The Cuban Intervention in Angola, 1965-1991, Frank Cass, London, New York, 2005, ISBN 0-415-35015-8 Gleijeses, Piero: Conflicting Missions: Havana, Washington, and Africa, 1959-1976, The University of North Carolina Press, 2003 ISBN 0-8078-5464-6 Smith, Wayne: A Trap in Angola in: Foreign Policy No. 62, Spring 1986, Carnegie Endowment for International Peace
Катэгорыя:Гісторыя Кубы Катэгорыя:Грамадзянская вайна ў Анголе Катэгорыя:Вікіпедыя:Артыкулы, якія патрабуюць канкрэтызацыі