Младаграматыкі, младаграматызмПаводле БЭ — адна з плыняў параўнальна-гістарычнага мовазнаўства. Склалася ў Еўропе ў 1870-я гады намаганнямі нямецкіх лінгвістаў — К. Бругмана, , , Г. Остгафа, , Г. Гірта, В. Штрэйтберга, і іншых. Сярод прыхільнікаў у іншых краінах — М. Брэаль, А. Мее ў Францыі, ў Італіі, Я. Развадоўскі, у Польшчы, П. Ф. Фартанатаў, І. А. Бадуэн дэ Куртэнэ, А. А. Шахматаў у Расіі, С. Буге, К. Вернер у скандынаўскіх краінах, ў ЗША.
Тэрмін «младаграматыкі» () уведзены .
Асноўныя прынцыпы Младаграматыкі адмовіліся ад асноўных навуковых уяўленняў 1-й паловы 19 стагоддзя — ідэі трохэтапнасці глотагенічнага працэсу: аморфны стан прамовы — аглюцінацыя — флексійны лад; вучэння В. Гумбальта пра ўнутранную форму мовы, якая служыць адбіткам «духу» народа; а таксама падыходу да мовы як да прыроднага арганізма.
У аснове младаграматызму — індуктыўны падыход да жывых моўных з’яў і працэсаў і погляд на мову як на індывідуальна-псіхалагічную з’яву, якая павінна вывучацца параўнальна-гістарычным метадам. Гэты метад быў даведзены младаграматыкамі да высокай ступені навуковай дакладнасці. Яны сцвярджалі, што гукавыя законы, на якіх грунтуецца развіццё моў, дзейнічаюць стыхійна і паслядоўна. Адхіленне ад іх дзеяння — або праява дзеяння іншых, яшчэ не пазнаных гукавых законаў, або вынік змяненняў па аналогіі. Такое разуменне сутнасці і ролі гукавых законаў дало младаграматыкам магчымасць абгрунтаваць прынцып гістарызму ў мовазнаўстве як аснову навуковай метадалогіі і ў далейшым дазволіла вучоным усвядоміць і размежаваць паняцці дыяхраніі і сінхраніі ў моўнай дынаміцы і прывяло да ідэі сістэмнасці мовы.
Для саміх младаграматыкаў быў характэрны пазасістэмны, «атамарны», хоць і вельмі дэталёвы разгляд паасобных моўных з’яў. Пільная ўвага младаграматыкаў да моўных фактаў садзейнічала іх размежаванню як аб’ектаў даследавання і складанню паасобных мовазнаўчых дысцыплін — фанетыкі, этымалогіі, гістарычнай граматыкі, семасіялогіі, дыялекталогіі.
Літаратура
Катэгорыя:Параўнальна-гістарычнае мовазнаўства Катэгорыя:Младаграматыкі