Беларускі прафсаюз работнікаў дзяржаўных і іншых устаноў (скар. Белпрафмаш) — беларускі прафесійны саюз, член Федэрацыі прафсаюзаў Беларусі. Аб’ядноўвае работнікаў машынабудавання і металаапрацоўкі.

Гісторыя Першыя афіцыйныя прафсаюзы работнікаў металаапрацоўкі з’явіліся ў 1918 годзе, калі быў створаны Саюз рабочых-металістаў Беларусі, які аб’ядноўваў аддзяленні ў Слуцку, Бабруйску, Барысаве, Ігумене і Мінску. У розных формах прафсаюзы работнікаў машынабудавання і металаапрацоўкі праіснавалі ў складзе савецкай прафсаюзнай сістэмы аж да распаду СССР.

Пасля распаду СССР усе галіновыя прафсаюзы выйшлі з Беларускага рэспубліканскага савета прафсаюзаў і ўвайшлі ў Федэрацыю прафсаюзаў Беларусі. Папярэднікамі цяперашнега прафсаюза Белпрафмаш можна лічыць Беларускі прафсаюз металістаў, Беларускі прафсаюз работнікаў аўтамабільнага і сельскагаспадарчага машынабудавання (АСМ) (абодва створаны ў 1990 годзе) і Беларускі прафсаюз работнікаў прамысловасці (створаны ў 2003 годзе).

У 2002-2003 гадах, з-за канфлікту паміж кіраўніцтвам ФПБ і кіраўніцтвам АСМ у асобе Аляксандра Бухвостава, ФПБ пачало працэс стварэння так званых жоўтых прафсаюзаў, падкантрольных дзяржаве і кіраўніцтву заводаў на такіх прадпрыемствах, напрыклад, як Мінскі аўтамабільны завод.

25 красавіка 2016 года ў Мінску адбыўся аб’яднальны з’езд Беларускага прафсаюза металістаў, Беларускага прафсаюза работнікаў аўтамабільнага і сельскагаспадарчага машынабудавання, Беларускага прафсаюза работнікаў прамысловасці, на якім было прынята рашэнне аб аб’яднанні трох прафсаюзаў у Беларускі прафсаюз работнікаў галін прамысловасці «Белпрафмаш».

Літаратура

Спасылкі Белорусский профессиональный союз работников отраслей промышленности «БЕЛПРОФМАШ» - Сайт Федерации профсоюзов Беларуси История становления Белорусского профсоюза работников отраслей промышленности «БЕЛПРОФМАШ»

Катэгорыя:Федэрацыя прафсаюзаў Беларусі Катэгорыя:2016 год у Беларусі