Мікола Ждановіч, Мікалай Мікалаевіч Ждановіч (; , вёска Селішча (цяпер ЦяплухіЖдановіч Мікалай Мікалаевіч), Асіповіцкі раён, Магілёўская вобласць, БССР, СССР) — беларускі паэт, празаік і журналіст. Член Саюза пісьменнікаў Беларусі з 2001 года і Саюза журналістаў Беларусі.
Біяграфія Нарадзіўся ў вёсцы Селішча (якая з 1976 г. мае назву Цяплухі) у Асіповіцкім раёне. У Селішчы нарадзілася і яго маці.
Скончыў Асіповіцкую сярэднюю школу № 4. Адслужыў тэрміновую вайсковую службу ў Савецкай Арміі, а пасля працаваў кіроўцам (вадзіцелем) на асіповіцкім заводзе аўтамабільных агрэгатаў.
Скончыў філалагічны факультэт Мінскага педагагічнага інстытута (цяпер Беларускі дзяржаўны педагагічны ўніверсітэт імя Максіма Танка) і факультэт журналістыкі Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта.
Спачатку працаваў журналістам у раённай газеце «Прыпяцкая праўда» (Нароўля), а пасля ў «Гомельскай праўдзе» (Гомель). Пасля таго 17 гадоў быў галоўным рэдактарам газеты «Добрушскі край» (Добруш) і выхаваў шэраг таленавітых журналістаў-газетчыкаў. Дапамагаў у творчым станаўленні і публікацыі першых вершаў многіх вядомых сёння добрушскіх паэтаў.
З 2002 г. Мікалай Ждановіч працаваў уласным карэспандэнтам беларускай газеты «Рэспубліка» па Гомельскай вобласці. Член Саюза пісьменнікаў Беларусі з 2000 г. Жыве ў Гомелі.
Піша вершы і мастацкую прозу на беларускай мове. Грамадска-палітычныя артыкулы ў газетах на беларускай і рускай мовах. Літаратурныя творы Мікалая Ждановіча друкаваліся ў многіх рэспубліканскіх газетах і часопісах, калектыўных зборніках «Маладыя галасы», «Магістраль», «Літаратурная Гомельшчына», «Святло шчымлівай памяці». Аўтар кніг «Прызнанне ціхае „люблю“» (1996), «Свята Першага Снегу» (2001) і іншых.
Лаўрэат некалькіх літаратурных конкурсаў. У 2022 г. у час свята Дня беларускага пісьменства, які праводзіўся ў той год у Добрушы, Мікола Ждановіч быў удастоены Гран-пры Гомельскага абласнога літаратурнага конкурсу «Наш Добруш — душы бясцэнны скарб» і атрымаў узнагароду ў Добрушы каля помніка народнаму пісьменніку Беларусі Івану Шамякіну (помнік быў напярэдадні адкрыты 3 верасня 2022 г.). У час узнагароджання са сцэны прагучаў гімн Добрушу, аўтарам тэксту якога з’яўляецца Мікалай Ждановіч, а музыкі — Рыгор Козыраў (дырэктар Добрушскай дзіцячай музычнай школы).
Паводле ацэнкі старшыні Гомельскага абласнога аддзялення Саюза пісьменнікаў Беларусі, празаіка, публіцыста, драматурга Уладзіміра Мікалаевіча Гаўрыловіча, творы Міколы Ждановіча — патрыятычныя і лірычныя, заклікаючыя да паглыбленага роздуму над жыццём і чалавечымі лёсамі.
М. Ждановіч лаўрэат Нацыянальнай літаратурнай прэміі 2025 года ў Лідзе ў намінацыі «Лепшы твор (зборнік твораў) паэзіі». Журы адзначыла яго кнігу «Свечка». Гэта выданне, па словах аўтара, аб'яднала творы, напісаныя ў розныя гады.
Паэтычны зборнік «Свечка» адзначаны таксама літаратурнай прэміяй імя К. Тураўскага.
Зборнікі твораў Ждановіч, М.М. Прызнанне ціхае “люблю”…” : зборнік вершаў і апавяданняў / М.М. Ждановіч. — Мн., 1996. Ждановіч, М.М. Свята Першага Снегу : вершы / М.М. Ждановіч. — Мн. : Дом прэсы, 2001. — 31 с. (Б-ка часопіса “Маладосць”)
Літаратура аб жыцці і дзейнасці Фёдарава, Л. «Прызнанне ціхае «люблю» : [аб кнізе «Прызнанне ціхае «люблю»] / Л. Фёдарава // Добрушскі край. – 1997. – 15 студзеня. Да прыстані светлай пад назвай «Любоў» : [аб кнізе «Прызнанне ціхае «люблю»] // Ярмарка. – 1997. – № 1. – С. 6–7. Знаёмцеся: Мікола Ждановіч : [аб кнізе «Прызнанне ціхае «люблю»] // Калінкавіцкія навіны. – 1997. – 8 красавіка. Ткачоў, В. Прызнанне ціхае «кахаю» / В. Ткачоў // Чырвоная змена. – 1997. – 12 сакавіка. Клыга, А. «Уваходзьце без стуку ў адкрытыя дзверы душы» : [аб кнізе «Прызнанне ціхае «люблю»] / А. Клыга // Гомельская праўда. – 1997. – 8 лютага. Віншуем, калега! : [М. Ждановіч прыняты ў пісьменніцкі саюз] // Гомельская праўда. – 2001. – 29 снежня. Генька, М. «Свята першага снегу» / М. Генька // Літаратура і мастацтва. – 2001. – 4 мая. Кручэнка, Т. «Свята Першага Снегу» / Т. Кручэнка // 100 %. – 2001. – 19 апреля. Кручэнка, Т. «Пакуль у свеце Прыгажосць жыве…» / Т. Кручэнка // Гомельская праўда. – 2001. – 8 мая. У Саюзе пісьменнікаў: прыняты М. Ждановіч // Літаратура і мастацтва. – 2002. – 11 студзеня. Шынкарэнка, В.К. Любові светлае цяпло (інтымная лірыка М. Ждановіча) / В. К. Шынкарэнка // Восточные славяне: историческая и духовная общность: материалы международной научно-практической конференции, посвящённой 15-летию Общества Кирилла Туровского (Гомель, 15-16 апреля 2008г.) / [редколлегия: В. И. Коваль (отв. редактор), Е. И. Холявко, Е. В. Ничипорчик]. – Гомель: ГТУ, 2008. – С. 230-233. Тамашэўскі, А. З новага зборніка / Анатоль Тамашэўскі // Асіповіцкі край. – 2002. – 12 студзеня. – С. 4. Тамашэўскі, А. Душы адчыненыя дзверы / Анатоль Тамашэўскі // Запаветы Леніна. – 1997. – 29 студзеня. – С. 3.
Спасылкі Ждановіч Мікалай Мікалаевіч Николай Жданович // Гомельская областная универсальная библиотека Николай Жданович: «Газета стала частью моей жизни» Члены Гомельского областного отделения ОО «Союз писателей Беларуси» Душы адчыненыя дзверы… Сустракае гасцей Добрушчына
Катэгорыя:Нарадзіліся ў Асіповіцкім раёне Катэгорыя:Журналісты Беларусі Катэгорыя:Пісьменнікі Беларусі Катэгорыя:Паэты Беларусі Катэгорыя:Беларускамоўныя паэты Катэгорыя:Члены Саюза пісьменнікаў Беларусі Катэгорыя:Члены Беларускага саюза журналістаў Катэгорыя:Выпускнікі БДПУ імя Максіма Танка Катэгорыя:Выпускнікі Інстытута журналістыкі БДУ