Гаўрылаў-Ямскі раён () — адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка (раён) і муніцыпальнае ўтварэнне (муніцыпальны раён) у складзе Яраслаўскай вобласці Расійскай Федэрацыі.
Адміністрацыйны цэнтр — горад Гаўрылаў-Ям.
Геаграфія Плошча — 1120 км² (16-е месца сярод раёнаў). Раён мяжуе на поўначы з Яраслаўскім і Някрасаўскім, на поўдні і захадзе — з Растоўскім, на паўночным захадзе — з Барысаглебскім раёнамі Яраслаўскай вобласці, а таксама з Кастрамской вобласцю на ўсходзе і з Іванаўскай вобласцю на паўднёвым усходзе.
Агульная плошча водных рэсурсаў 851 га (у тым ліку рэкі — 263 га). Асноўныя рэкі — Котарасль, Лахасць.
Гісторыя Раён утвораны ў 1929 годзе. 17 сакавіка 1944 года частка тэрыторыі Гаўрылаў-Ямскага раёна была перададзена ў новыя Бурмакінскі і Курбскі раёны. 22 лістапада 1957 года да Гаўрылаў-Ямскага раёна была далучана частка тэрыторыі скасаванага Курбскага раёна, а 6 сакавіка 1959 года — частка тэрыторыі скасаванага Бурмакінскага раёна.
Катэгорыя:Раёны Яраслаўскай вобласці