Міхаіл Дзмітрыевіч Юдзін (, пас. імя Свярдлова, Камешкаўскі раён, Уладзімірская вобласць, Расія — ) — беларускі матэматык, спецыяліст у галіне тэорыі імавернасцей і матэматычнай статыстыкі. Доктар фізіка-матэматычных навук (1997), прафесар (1999).
Біяграфія Скончыў Іванаўскі педагагагічны інстытут (фізіка-матэматычны факультэт, матэматычнае аддзяленне, 1954; аспірантура, 1957).
Працаваў у Іванаўскім педагагагічным інстытуце, вышэўных навучальных установы РСФСР, Мазырскім дзяржаўным педагагічным універсітэце імя І. П. Шамякіна (1978—2007, фізіка-матэматычны факультэт, кафедра матэматычнага аналізу, прафесар).
Навуковыя інтарэсы: рашэнне цэнтральнай лімітавай праблемы тэорыі імавернасцей для сум залежных выпадковых складаемых; мадэляванне выпадковых працэсаў з залежнымі прырашчэннямі.
Бібліяграфія Предельные распределения сумм зависимых случайных величин и векторов : диссертация … доктора физико-математических наук : 01.01.05 : защищена 05.02.1997 : утверждена 00.00.1997 / Юдин Михаил Дмитриевич. — Мозырь, 1996. О предельных распределениях сумм зависимых случайных величин : автореферат диссертации … кандидата физико-математических наук : 01.01.05 / Юдин Михаил Дмитриевич. — Ташкент, 1976.
Літаратура Юдзін Міхаіл Дзмітрыевіч // Беларуская энцыклапедыя : у 18 т. — Мінск, 2004. — Т. 18, кн. 1. — С. 204. Юдин Михаил Дмитриевич // Республика Беларусь : энциклопедия : [в 7 т.]. — Минск, 2008. — Т. 7. — С. 691. Михаил Дмитриевич Юдин // Веснiк Мазырскага дзяржаўнага педагагiчнага ўніверсітэта. — 2003. — № 2. — С. 129.
Катэгорыя:Выпускнікі Іванаўскага дзяржаўнага ўніверсітэта