Араны С. 19., часам Варэна () — горад у Літве, адміністрацыйны цэнтр Аранскага раёна Аліцкага павета. Горад размешчаны ў гістарычнай вобласці Дзукія. Знаходзіцца на раце Аране за 81 км ад Вільні.

Гісторыя

Араны ўпершыню ўпамінаюцца ў пісьмовых крыніцах у 1413 годзе, таксама згадвалася назва Вараны і Вараніі.

25 сакавіка 1918 года згодна з Трэцяй Устаўной граматай Араны абвешчаны часткай Беларускай Народнай Рэспублікі. У 1920 годзе яны апынуліся ў складзе Сярэдняй Літвы, у 1922 годзе — у складзе міжваеннай Польскай Рэспублікі, дзе сталі цэнтрам гміны Віленскага павета Віленскага ваяводства. З 1939 года, пасля акупацыі Заходняй Беларусі савецкімі войскамі ў выніку заходняга паходу Чырвонай арміі і ўваходу Літвы ў СССР горад быў перададзены Літоўскай ССР.

Араны атрымалі статус горада ў 1946 годзе, а з 1950 года сталі раённым цэнтрам Літоўскай ССР. У 1969 годзе гораду быў нададзены герб, але з 1970 года ён быў забаронены савецкімі ўладамі, адноўлены ў 1994 годзе.

Насельніцтва

Нацыянальны склад Паводле даных перапісу 2021 года, нацыянальны склад горада быў наступным:

+ Нацыянальны склад Аранаў (2021) Нацыянальнасць Колькасць (чал.) Доля (%) Усяго 8 202 100,00 Літоўцы 7 429 90,58 Палякі 459 5,60 Рускія 124 1,51 Беларусы 65 0,79 Украінцы 20 0,24 Іншыя 32 0,39 Не ўказалі 78 0,95

Гарады-пабрацімы

Вядомыя асобы Феафіл Іванавіч Анісовіч (1911—1988) — беларускі мастак дэкаратыўна-прыкладнога мастацтва, афарміцель. Мікалоюс Чурлёніс (1875—1911) — літоўскі кампазітар і мастак

Крыніцы

Літаратура

Спасылкі