Рэната Уладзіміраўна Бабак (; ,  — , ЗША) — украінская оперная спявачка (меца-сапрана), педагог.

Біяграфія Пасля заканчэння ў 1961 годзе Кіеўскай кансерваторыі (клас прафесара Д. Г. Еўтушэнка) дэбютавала на сцэне Кіеўскай оперы ў партыі Кармэн.

У 1961—1963 гадах спявала на сцэне Львоўскага опернага тэатра.

Са снежня 1963 па 1973 — салістка Вялікага тэатра ў Маскве. У лістападзе 1973 г. папрасіла палітычнага прытулку ў Італіі. Пазней жыла ў ЗША і Канадзе. Да 1986 года паспяхова гастралявала ў Амерыцы і Еўропе.

Каля 20 гадоў была дэканам опернага факультэта Вашынгтонскай кансерваторыі, узначальвала оперную студыю, дзе паставіла некалькі опер: «Запарожац за Дунаем», «Кармэн», «Яўген Анегін», «Гензель і Грэтэль», сцэны з опер Гершвіна.