Дыяна Ігнатаўна Петрыненка (; дзявочае прозвішча — Палівода; , Белавусаўка, Драбаўскі раён, Прылуцкая акруга, УССР — , Кіеў) — украінская, савецкая спявачка (лірыка-каларатурнае сапрана), педагог. Народная артыстка СССР (1975).
Біяграфія Нарадзілася 8 лютага 1930 года ў с. Белавусаўка Драбаўскага раёна Прылуцкай акругі УССР.
Скончыла Кіеўскае музычнае вучылішча, у 1955 годзе — Кіеўскую кансерваторыю імя П. Чайкоўскага (клас спеваў у М. І. Ягорычавай), у 1961 — аспірантуру пры кансерваторыі.
У 1955—1958 гадах — салістка Дзяржаўнай акадэмічнай харавой капэлы Украінскай ССР «Думка», у 1962—1988 гадах — Кіеўскай філармоніі.
З 1961 года — выкладчык Кіеўскай кансерваторыі (з 1981 года — дацэнт, з 1985 года — прафесар).
У канцэртным рэпертуары спявачкі — украінскія і рускія народныя песні, арыі з опер М. І. Глінкі, М. А. Рымскага-Корсакава, В. Беліні, Г. Даніцэці, Дж. Вердзі, рамансы С. В. Рахманінава, Э. Грыга, Ф. Ліста, творы ўкраінскіх кампазітараў А. І. Кос-Анатольскага, Ю. С. Мейтуса, Г. І. Майбароды, П. Майбароды, М. В. Лысенкі, Д. У. Січынскага, Я. С. Стэпавага, К. Р. Стацэнкі, А. І. Білаша.
Выконвала партыі сапрана ў 9-й сімфоніі Л. ван Бетховена, араторыі «Поры года» І. Гайдна, «Рэквіеме» В. А. Моцарта, кантаце «Радуйся, ніва непалітая» М. В. Лысенкі.
Гастралявала за мяжой (Фінляндыя, Югаславія]], Польшча, Венгрыя, ГДР, Канада, ЗША, Францыя, Італія, Нідэрланды, Чэхаславакія, Японія).
Запісвалася на грампласцінкі. Яе голас гучыць у фільмах «Лада з краіны берандэяў» і «Толькі ты».
Памерла 17 лістапада 2018 годаПомерла відома українська співачка ў Кіеве. Пахаваная на Байкавых могілках.
Сям’я Брат — Іван Ігнатавіч Палівода (1924—2004) — украінскі оперны спявак, педагог па вакале. Сын — Тарас Гарынальдавіч Петрыненка (нар. 1953) — украінскі музыка, спявак, кампазітар, паэт. Народны артыст Украіны (1999).
Узнагароды Другая прэмія VII Сусветнага фестывалю моладзі і студэнтаў у Вене (1959); медаль «За працоўную доблесць» (1960) — за выдатныя заслугі ў развіцці савецкай літаратуры і мастацтва і ў сувязі з дэкадай ўкраінскай літаратуры і мастацтва ў горадзе Маскве; Заслужаная артыстка УССР (1965); Народная артыстка УССР (1970); Народная артыстка СССР (1975) — за вялікія заслугі ў развіцці савецкага музычнага мастацтва; Дзяржаўная прэмія Украінскай ССР імя Т. Р. Шаўчэнкі (1972) — за канцэртныя праграмы 1969—1971 гадоў; ордэн Працоўнага Чырвонага Сцяга; медаль «У памяць 1500-годдзя Кіева». ордэн княгіні Вольгі III ступені (2005).
Катэгорыя:Спевакі і спявачкі СССР Катэгорыя:Спевакі і спявачкі Украіны Катэгорыя:Спевакі і спявачкі XX стагоддзя Катэгорыя:Оперныя спевакі і спявачкі СССР Катэгорыя:Оперныя спевакі і спявачкі Украіны Катэгорыя:Оперныя спевакі і спявачкі XX стагоддзя Катэгорыя:Музычныя педагогі СССР Катэгорыя:Музычныя педагогі Украіны Катэгорыя:Музычныя педагогі XX стагоддзя Катэгорыя:Сапрана Катэгорыя:Акадэмічныя музыканты Украіны