9 сакавіка 2023 года на вуліцы Дыльбёгэ ў горадзе Гамбург (ФРГ) адбыўся ўзброены напад. Пад атакай апынулася Сведак ІеговыHamburg-Alsterdorf: Tödliche Schüssen in Gebäude der Zeugen Jehovas. 8 чалавек загінулі і 25 атрымалі раненні.

Напад З 19:00 па 25:45 9 сакавіка ў Зале Царства праходзіла набажэнства, дзе прысутнічала 36 чалавек. Каля 21:00 невядомы баявік адкрыў агонь па людзях на стаянцы храмаHamburg shooting: Eight dead and three seriously injured in attack at Jehovah’s Witness centreZeugen-Jehovas-Sprecher: Amoklauf begann nach GottesdienstAngriff auf die Zeugen Jehovas: So lief der Amoklauf von Hamburg ab. Затым нападнік працягнуў стральбу непасрэдна ў ЗалеVideo von der anderen Straßenseite aus gefilmt; Befragung des Urhebers. Пачынаючы з 21:04 у паліцыю і МНС паступіла 47 званкоўVideo von der anderen Straßenseite aus gefilmt; Befragung des Urhebers., і ўжо праз чатыры хвіліны брыгады экстранных службаў прыбылі на месца. Хутка тут з’явіліся байцы гамбургскага паліцэйскага спецназа ödliche Schüsse auf Zeugen Jehovas: „Wir sind tief schockiert“. У 21:11 яны ўвайшлі ў будынакAmoklauf in Hamburg – der Ermittlungsstand. Супрацоўнікі экстраных службаў пачулі стрэл. На верхнім паверсе (будынак быў трохпавярховым) яны выявілі цела злачынцаHamburg shooting: attack at Jehovah’s Witness hall in Germany leaves seven dead and dozens wounded.

Прынамсі восем чалавек загінулі, у тым ліку ненароджанае дзіця, 25 атрымалі раненні, восем з якіх знаходзіліся ў крытычным станеSchießerei in Hamburg: Ehemaliger Zeuge Jehovas Philipp F. (35) soll Täter sein. Сярод пацярпелых былі грамадзяне Уганды (1 чал.) і Украіны (1 чал.)Hamburg police were tipped off about gunman but did not take his weapon.

Нападнік Як стала вядома пазней, нападнікам быў 35-гадовы Філіп Фус, былы член Царквы Сведак Іеговы, які называў сябе бізнес-коўчам. Ён нарадзіўся ў Мемінгене і вырас у Кемптэне ў строгай евангелічнай сям’іJorg Luyken: Jehovah’s Witness mass shooter in Hamburg named as Philipp Fusz, telegraph.co.uk, 10. März 2023. У 2014 годзе Фус пераехаў у Гамбург, дзе працаваў пазаштатным кансультантам па пытаннях кіравання. Адначасна напісаў кнігу пад назвай «The Truth About God, Jesus Christ and Satan: A New Reflected View of Epochal Dimensions»Tödliche Schüsse auf Zeugen Jehovas: Verdächtiger war Ex-Mitglied.

Фус на законных падставах валодаў пісталетам HK P30, які быў выкарыстаны пры забойствеWas bisher über die Schüsse in Hamburg bekannt istHamburg: Tödliche Schüsse auf Zeugen Jehovas – mutmaßlicher Täter ist 35-jähriger angeblicher Berater.

У студзені 2023 года ў паліцыю паступіла ананімнае паведамленне аб тым, што ў Філіпа Фуса падазраюць псіхічнае захворванне, якое не было дыягнаставана лекарам. Таксама была перасцярога з нагоды агрэсіўнага стаўлення да Сведкаў Іеговы. У выніку ў лютым была праведзена пазапланавая праверка ўзбраення і псіхалагічнага стану, але істотных парушэнняў не выяўлена.

Рэакцыя На сваім сайце Сведкі Іеговы заявілі, што яны «глыбока занепакоены» здарэннем і выказалі спачуванні сем’ям загінулых. Каталіцкая і царквы прынеслі свае спачуванніReaktionen auf Gewalttat in Hamburg.

Канцлер Германіі і былы мэр Гамбурга Олаф Шольц назваў інцыдэнт «жорсткім актам гвалту»Entsetzen über mutmaßlichen Amoklauf in Hamburg. Дзеючы кіраўнік горада выказаў глыбокае спачуванне сем’ям загінулых у сваім Твітэр-акаўнцеMultiple dead in shooting at a Jehovah’s Witness center in Germany. Міністр унутраных спраў і федэральны прэзідэнт Франк-Вальтэр Штайнмаер таксама выказалі салідарнасць з ахвярамі і іх сем’ямі.

Прэзідэнт Францыі Эмануэль Макрон выказаў спачуванні «нямецкім сябрам».

25 сакавіка Сведкамі Іеговы была праведзена спецыяльная сустрэча ў памяць загінулых гамбурскіх аднавернікаў з анлайн трансляцыяй у YouTubeGedenkveranstaltung Jehovas Zeugen Hamburg - Aufnahme. На сустрэчы прысутнічалі 3000 чалавек і было 90000 падключэнняў да яе трансляцыіТысячи человек пришли почтить память жертв стрельбы в Гамбурге // JW.ORG.

Спасылкі Стрельба в Зале Царства в Гамбурге O последних событиях в Германии

Катэгорыя:Падзеі 9 сакавіка Катэгорыя:Сакавік 2023 года Катэгорыя:Забойствы, здзейсненыя ў 2023 годзе Катэгорыя:Сведкі Іеговы