Уладзімір Анатолевіч Машэ́нскі (; нар. 21 жніўня 1941, Масква) — дырыжор, педагог, дзеяч Беларускай Праваслаўнай Царквы. Заслужаны дзеяч мастацтваў БССР (1980). Духоўныя імёны: Генадзь, Геннадий.
Біяграфія Нарадзіўся ў Маскве. Вучыўся ў музычнай школе па класу скрыпкі, у музычным вучылішчы пры Маскоўскай дзяржаўнай кансерваторыі на аддзяленні «Харавое дырыжыраванне»Игумен Геннадий (Мошенский) // Афіцыйны партал Беларуская Праваслаўнай Царквы. У 1961 па 1965 гадах вучыўся ў Маскоўскай кансерваторыі на кафедры харавога і оперна-сімфанічнага дырыжыравання. У 1967 годзе скончыў аспірантуру пры ёй па кіраўніцтвам Кірыла Кандрашына. З 1967 года працаваў у музычным вучылішчы Маскоўскай кансерваторыі і асістэнтам дырыжора сімфанічнага аркестра Маскоўскай дзяржаўнай філармоніі, з 1969 па 1970 год выкладаў на кафедры оперна-сімфанічнай падрыхтоўкі Маскоўскай кансерваторыі, быў дырыжорам опернай студыі. У 1971—1989 гадах працаваў дырыжорам у Дзяржаўным тэатры оперы і балета БССР у Мінску.
У 1990 годзе скончыў Мінскае духоўнае вучылішчаИгумен Геннадий (Мошенский Владимир Анатольевич) // Мінская епархія. З 1989 года рэферэнт Мінскага епархіяльнага ўпраўлення, у 1994—1998 гадах — дырэктар Мінскага духоўнага вучылішча.
Творчасць Пад музычным кіраўніцтвам У. А. Машэнскага пастаўлены оперы «Сівая легенда» Дз. Смольскага (1978), «Сцежкаю жыцця» Г. Вагнера (1980), «Дон Жуан» (1983) і «Чароўная флейта» (1987) В. Моцарта, «Пікавая дама» П. Чайкоўскага (1983), балеты «Пасля балю» Г. Вагнера (1971), «Ціль Уленшпігель» Я. Глебава (1978), «Стварэнне свету» А. Пятрова (1976) і інш.
Літаратура
Спасылкі Игумен Геннадий (Мошенский Владимир Анатольевич) // Мінская епархія Игумен Геннадий (Мошенский) // Афіцыйны партал Беларуская Праваслаўнай Царквы Этот день в истории 21 августа // СБ. Беларусь сегодня Сайт Мінскага духоўнага вучылішча. Гісторыя.
Катэгорыя:Дырыжоры СССР Катэгорыя:Дырыжоры Беларусі Катэгорыя:Постаці беларускага праваслаўя Катэгорыя:Святары Беларускай праваслаўнай царквы