Таццяна Аляксееўна Тая́кіна (;  — 7 снежня 2023) — савецкая ўкраінская балерына, педагог. Народная артыстка СССР (1980).

Біяграфія Нарадзілася 12 студзеня 1951 года ў Кіеве ў сям’і кіроўцы і прадаўшчыцы крамы падпісных выданняў.«Куда-то ехать уже поздно» // «Газета по-українськи», 6.4.2006.

Займацца танцам пачала ў Палацы піянераў у Л. Крымскай, дзякуючы парадзе якой паступіла ў Кіеўскае дзяржаўнае харэаграфічнае вучылішча, якое скончыла ў 1969 годзе па класе В. П. Мей. Сярод педагогаў у вучылішчы — А. А. Папова (класічны танец), (дуэтны танец), А. В. Зайцаў, А. М. Муха.

З 1969 года — у балетнай трупе Кіеўскага тэатра оперы і балета імя Т. Шаўчэнкі, дзе танцавала да 1989 года. У тэатры займалася ў Г. М. Кірылавай, свае найважнейшыя партыі рыхтавала з педагогам-рэпетытарам І. С. Сонінай.Татьяна Таякина: «Мне помогает любовь…» // «Зеркало недели. Украина», 5 апреля 1996.

З 1969 года склаўся шматгадовы творчы танцавальны дуэт з артыстам балета . У 1970 годзе іх дуэт браў удзел у Міжнародным конкурсе артыстаў балета ў Варне, дзе яны сталі лаўрэатамі 3-й прэміі. У 1973 годзе атрымалі 2-ю прэмію і сярэбраны медаль Міжнароднага конкурсу артыстаў балета ў Маскве.

У 1977 годзе па запрашэнні М. М. Плісецкай удзельнічала разам з у IV Міжнародным фестывалі танца ў Парыжы, дзе за выкананне «Вялікага класічнага па» на музыку Д. Абера ў харэаграфіі атрымала прэмію імя Ганны Паўлавай, якая ўручаецца Парыжскай акадэміяй танца.

У якасці вядучай балерыны гастралявала за мяжой.

У 1982 годзе скончыла Дзяржаўны інстытут тэатральнага мастацтва ў Маскве па спецыяльнасці «педагог-балетмайстар».

З 1989 года — мастацкі кіраўнік, у 1993—2010 гадах — дырэктар Кіеўскага харэаграфічнага вучылішча.

Выкладала ў балетнай студыі Ochi International Ballet (Нагоя, Японія).

З 1996 года — член Камітэта па Дзяржаўных прэміях Украіны імя Т. Р. Шаўчэнкі.

Сям’я Муж — (1944—2005), артыст балета, балетмайстар. Народны артыст СССР (1978). Сын — Кірыл, танцоўшчык, выкладае ў Кіеўскім харэаграфічным вучылішчы дуэтны танец. Два ўнукі

Творчасць Высокае тэхнічнае майстэрства і артыстычная адоранасць дазваляюць балерыне з роўным поспехам выступаць як у класічным, так і ў сучасным рэпертуары. Яе лепшыя партыі: Адэта-Адылія («Лебядзінае возера» П. І. Чайкоўскага), Сванільда («Капелія» Л. Дэліба), Нікія («Баядэрка» Л. Мінкуса), Аўрора («Спячая прыгажуня» П. І. Чайкоўскага), Жызель («Жызель» А. Адана), Кітры («Дон Кіхот» Л. Мінкуса).

Узнагароды 3-я прэмія Міжнароднага конкурсу артыстаў балета ў Варне (1970) 2-я прэмія Міжнароднага конкурсу артыстаў балета і харэографаў у Маскве (1973) Прэмія імя Ганны Паўлавай Парыжскай акадэміі танца на IV Міжнародным фестывалі танца (Францыя, 1977) Народная артыстка Украінскай ССР (1977) Народная артыстка СССР (1980)Указ Президиума Верховного Совета СССР от 31 января 1980 года № 1500—Х «О присвоении почётного звания „Народный артист СССР“ тов. Таякиной Т. А.» // «Ведомости Верховного Совета Союза Советских Социалистических Республик». — № 6 (2028) от 6 февраля 1980 года. — Ст.114. Прэмія Ленінскага камсамола (1977) — за высокое исполнительское мастерство Дзяржаўная прэмія Украінскай ССР імя Т. Р. Шаўчэнкі (1986) — за выкананне партый Дэзірэ, Аўроры ў балетным спектаклі «Спячая прыгажуня» П. І. Чайкоўскага, пастаўленым на сцэне КУГАТОБ імя Т. Р. ШаўчэнкіВалерий Ковтун | teatral — всё о театре! .

Крыніцы

Літаратура

Катэгорыя:Артысты балета паводле алфавіта Катэгорыя:Артысты балета СССР Катэгорыя:Артысты балета Украіны Катэгорыя:Артысты балета XX стагоддзя Катэгорыя:Балетныя педагогі паводле алфавіта Катэгорыя:Балетныя педагогі СССР Катэгорыя:Балетныя педагогі Украіны Катэгорыя:Балетныя педагогі XX стагоддзя Катэгорыя:Балетныя педагогі XXI стагоддзя Катэгорыя:Артысты балета Нацыянальнай оперы Украіны