«Народны артыст Украінскай ССР» () — ганаровае званне, устаноўлена 22 лістапада 1922 года. Бузало В. Й. Державні нагороди Української РСР // Енциклопедія історії України: Т. 2: Г-Д / Редкол.: В. А. Смолій (голова) та ін. НАН України. Інститут історії України. — : Наукова думка, 2004. — 688 с.: іл. Прысвойвалася Прэзідыумам Вярхоўнага Савета Украінскай ССР выдатным дзеячам мастацтва, якія праславіліся ў справе развіцця тэатра, музыкі і кіно.
Прысвойвалася, як правіла, не раней чым праз пяць гадоў пасля прысваення ганаровага звання «Заслужаны артыст Украінскай ССР» ці «Заслужаны дзеяч мастацтваў Украінскай ССР». Наступнай ступенню прызнання было прысваенне звання «Народны артыст СССР».
З распадам Савецкага Саюза ва Украіне званне «Народны артыст Украінскай ССР» было заменена званнем «Народны артыст Украіны», пры гэтым за званнем захаваліся правы і абавязкі, прадугледжаныя заканадаўствам былых СССР і Украінскай ССР аб узнагародах.
Лаўрэаты Першым узнагароджаным 12 студзеня 1922 года стала Марыя Канстанцінаўна Занькавецкая — актрыса тэатра. Апошнім узнагароджаным у 1990 годзе стаў — ваенны дырыжор.
Літаратура Відзнаки Української РСР: довідник = Знаки отличия Украинской ССР: справочник / Ред. А. В. Юркевич. — : Мистецтво, 1971. — 67, с. Огій О. М. Відзнаки доблесної праці / О. М. Огій, П. В. Швець. — : Політвидав, 1980. — 190 с. Бузало В. Й. Державні нагороди Української РСР // Енциклопедія історії України: Т. 2: Г-Д / Редкол.: В. А. Смолій (голова) та ін. НАН України. Інститут історії України. — : Наукова думка, 2004. — 688 с.: іл.. Боев В. А. Почётные звания Украинской ССР. Каталог-справочник / В. А. Боев. — , 2014. — 160 с.
Катэгорыя:Ганаровыя званні Украінскай ССР