Сяргей Барысавіч Мяльноў (нар. , Рыга, Латвія) — беларускі генетык. Доктар біялагічных навук (2005), прафесар (2006).

Біяграфія Скончыў Гомельскі дзяржаўны ўніверсітэт (спецыяльнасць «Біялогіяя», кваліфікацыя «Выкладчык біялогіі і хіміі», 1979), Інстытут генетыкі і цыталогіі АН БССР (1982).

Працаваў у Міжнародным дзяржаўным экалагічным інстытуце імя А. Д. Сахарава Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта (прафесар кафедры экалагічнай медыцыны і радыебіялогіі, загадчык НДЛ малекулярных маркераў экалагічнага ўздзеяння), Беларускім дзяржаўным універсітэце фізічнай культуры (з 2018, факультэт аздараўленчай фізічнай культуры, прафесар кафедры анатоміі).

Навуковыя інтарэсы: генетычныя эфекты радыяцыйных уздзеянняў; генетыка раку; спартыўная антрапагенетыка.

Бібліяграфія Молекулярно-генетические и фенотипические эффекты антропогенных мутагенных воздействий у человека : диссертация … доктора биологических наук : 03.00.15 : защищена 29.06.2004 : утверждена 12.01.2005 / Мельнов Сергей Борисович. ― Гомель, 2004. Изучение влияния цитостатиков на способность популяции опухолевых клеток адаптироваться к иммуностимуляции : автореферат диссертации … кандидата биологических наук : 03.00.15 / Мельнов Сергей Борисович. ― Минск, 1986.

Спасылкі Мельнов Сергей Борисович

Катэгорыя:Генетыкі Беларусі