Дубраве́нка — рака ў Беларусі Магілёўскім раёне Магілёўскай вобласці, правы прыток ракі Дняпро.

Даўжыня ракі 18 кмАгульная характарыстыка рачной сеткі Магілёўскай вобласці // Даведнік «Водныя аб’екты Рэспублікі Беларусь» . Плошча вадазбору 56 км². Сярэдні нахіл воднай паверхні 2,1 м/км. Пачынаецца на ўсходняй ускраіне вёскі Сафіеўка Магілёўскага раёна, усё ніжняе цячэнне ў межах Магілёва, дзе і ўпадае ў Дняпро. Даліна добра распрацаваная, яе шырыня 18—20 м. Схілы стромкія, вышынёй 18—20 м, іх пераразаюць шматлікія яры. Вадазбор нізінны. Мае два прытокі — ручаі Струшня і Прыснянка (справа).

На паўночна-заходняй ускраіне Магілёва на рацэ плаціна і сажалка. Месца адпачынку гараджан.

Літаратура

— С. 229.

Ліст карты N-36-73. Выданне 1979 г.

Катэгорыя:Рэкі Магілёўскай вобласці Катэгорыя:Рэкі Магілёўскага раёна