Алёша (; таксама Alyosha, сапраўднае імя — Алена Аляксандраўна Таполя, да замужжа — ФурманАрт Мозаика — Всеукраинский еженедельник, ; 14 мая 1986, Запарожжа, Украінская ССР) — украінская спявачка, кампазітар і аўтар песень. З песняй «Sweet People» прадстаўляла Украіну на міжнародным песенным конкурсе Еўрабачанне-2010 ў Осла (Нарвегія), дзе заняла 10-е месца.
Біяграфія
Дзяцінства і раннія гады Алена Кучар нарадзілася 14 мая 1986 года ў горадзе Запарожжа ў сям’і міліцыянта, работніка ДАІ Аляксандра Мікалаевіча Кучара і Людмілы Фёдараўны Кучар, рабочай на авіязаводзе. У Алены ёсць два браты, адзін з іх — Руслан КучарAlyosha/Алеша — Звездное досье // LIVEstory — истории из жизниALyosha или Алена Кучер. Биография. Фото // Золотая жизньИгорь Кондратюк: «Мне хватает человеческих радостей» // ТВ плюс. Бацька Алены —заўзяты рыбак, і таму ў дзяцінстве яна прадавала рыбуAlyosha продавала рыбу на базаре // ТСН.ua. Браты Алены займаліся каратэ і ушу, яна ім дапамагала трэніравацца; яны ж бралі яе ў сваю кампанію і называлі яе Лёшка, часцей — проста ЛёAlyosha в Минске: В детстве братья занимались карате и тренировались на мне // Новости Беларуси. У школьныя гады яна спявала ў хоры і займалася ў музычнай студыі папулярнай музыкі «Юность», пад кіраўніцтвам заслужанага работніка культуры Уладзіміра Арцем’ева. Пасля школы скончыла факультэт эстраднага вакала ў Кіеўскім нацыянальным універсітэце культуры і мастацтваў.
Творчасць У 2006 годзе Алёна перамагае на міжнародным конкурсе «Ялта-2006», а праз два гады спявачка становіцца ўладальнікам першай прэміі на Міжнародным фестывалі «Песни моря» (2008) у Севастопалі. У 2009 годзе яна падпісвае дамову з прадзюсарскім цэнтрам «Catapult music», дзе яна і атрымала свой сцэнічны псеўданім.
Украінскіх жа слухачоў спявачка заваявала песняй «Снег». У снежні 2009 года на «Снег» быў зняты відэакліп.
Па ўласным прызнанні Алены, яна сама піша словы і музыку да сваіх песень: у прыватнасці, яна напісала музыку да песні «To Be Free». Акрамя таго, Alyosha з’яўляецца аўтарам некаторых песень Насці Каменскіх, Наталлі Магілёўскай, дуэта Патапа і Насці КаменскіхAlyosha (Алёша): биография, фото, видео .
Выступленне на «Еўрабачанні»
Спявачка Alyosha са сваёй песняй «To Be Free» была адабрана для конкурсу Еўрабачанне-2010 у выніку Нацыянальнага галасавання. Пры гэтым, Алёша набрала аднолькавую колькасць балаў з другой прэтэндэнткай — Машай Сабко. Параіўшыся, журы прыняло рашэнне на карысць АлёшыСенсация «Евровидения»: Алёша споёт о свободе.
21 сакавіка 2010 года адбыўся скандал. Песня «To Be Free» была напісана яшчэ ў 1977 годзе ў ЗША і ўвесь гэты час чакала свайго выканаўцы. Для «Еўрабачання» час напісання песні не з’яўляецца значным. Згодна з правіламі конкурсу, важна толькі, каб песня не выконвалася публічна за паўгода да конкурсу (гэта значыць, да 1 кастрычніка 2009). Аднак ужо з 12 красавіка 2008 года яе песня стала даступная для запампоўкі на нямецкім Амазоне (пад імем Alonya). Менавіта таму песня «To Be Free» не адказвала правілам Еўрапейскага Вяшчальнага Саюза. Песню знялі з конкурсу, і 25 сакавіка Alyosha прадставіла новую песню, з якой яна і паехала на конкурс — «Sweet People».
«Sweet People» — гэта песня-зварот да людзей з заклікам аберагаць нашу планету. Ад іншых эстрадных балад пра каханне песню адрознівае больш эмацыйнае і змястоўнае напаўненне. «Я перакананая, што той факт, што песня стваралася ў рэкордна кароткія тэрміны, ніяк не паўплываў на яе якасць. Мая песня кардынальна адрозніваецца па стылі ад песень іншых краін-удзельніц Еўрабачання-2010», — заявіла Алёша.
Англамоўны тэкст песні «Sweet People» напісаны самой спявачкай, а да стварэння музыкі, акрамя Алёшы, былі датычныя яе прадзюсар Вадзім Лісіца і вядомы саўнд-прадзюсар Барыс Кукоба (разам яны працавалі на «Фабрыцы зорак-2», пішуць песні вядомым украінскім выканаўцам, у прыватнасці, Наталлі Магілёўскай).
27 мая 2010 года спявачка прайшла ў фінал конкурсу «Еўрабачанне», стаўшы адным з дзесяці выканаўцаў, якія атрымалі перамогу ў другім паўфінале. У фінале песеннага конкурсу, які адбыўся 29 мая, Alyosha выступала сямнаццатай. У фінале заняла 10-е месца, набраўшы 108 ачкоў.
Акрамя таго, 26 красавіка 2020 года, у сувязі з Міжнародным днём памяці аб чарнобыльскай катастрофе, песня «Sweet People» прагучала на італьянскім радыё Rai Radio 1Sweet People su Radio Rai 1.
Асабістае жыццё
Былы фактычны муж да 2011 яе прадзюсар Вадзім Вадзімавіч Лісіца (нар. 2 жніўня 1975) (які таксама родам з Запарожжа і з’яўляецца таксама выхаванцам студыі папулярнай музыкі «Юность» пад кіраўніцтвам Уладзіміра Арцем’ева). Муж (з лета 2013) — Тарас Таполя (нар. 21 чэрвеня 1987) — спявак, лідар гурта «Антитіла». Сын Раман (нар. 3 красавіка 2013). Сын Марк (нар. 30 лістапада 2015). Дачка Марыя (нар. 15 жніўня 2020).
Дыскаграфія Студыйныя альбомы
Маленький секрет (2017) Золота середина (2019)
Саўндтрэкі
2016 —песня «Бегу» стала саўндтрэкам да рамантычнай камедыі «Жонкі на сцежцы вайны» 2017 — песня «Капли» стала саўндтрэкам да серыяла «Райскае месца»
Відэаграфія ГодКліпРэжысёрАльбом2009«Снег»Віктар Скуратоўскі«Точка на карте, часть 1»2010«Ты уйдёшь»«Sweet People» «А я пришла домой»Аляксандр Сюткін«Точка на карте, часть 1»2011«Ти — найкраща» / «Смысл жизни» (feat. Улад Дарвін)Аляксандр Філатовіч«Точка на карте, часть 2»2012«Больше чем любовь» (feat. Улад Дарвін)Аляксандр Вобраз«Феромоны любви»Аляксандр Філатовіч«Точка на карте»2013«Ты моё всё»2014«Безоружная»Алег Баршчэўскі2015«Моё сердце»Глеб Сушчаў«Маленький секрет»Алена Таполя (Alyosha)«Маленький секрет»2016«Капли»Аляксандр Філатовіч«Бегу»2017«Калина» «На фоні Париж» / «На фоне Париж»Аляксандр ФілатовічІна Грабар2018«Текіла»Іна Грабар «Дама» Алег Баршчэўскі
Узнагароды
2010 год
Прэмія «Фаварыты Поспеху — 2010», перамога ў намінацыі «Спявачка года».
2011 год
Прэмія «Залаты грамафон» (Украіна) за песню «Ты смысл жизни» (дуэт з Уладам Дарвіным) Прэмія «Залаты грамафон» (Украіна) за песню «А я пришла домой» Прэмія «YUNA» перамога ў намінацыі «Дуэт года» (з Уладам Дарвіным) Прэмія «Крыштальны мікрафон» перамога ў намінацыі «Песня года» за песню «Sweet People» Прэмія «Крыштальны мікрафон» перамога ў намінацыі «Радыё-хіт года» за песню «Ты смысл жизни» (дуэт з Уладам Дарвіным)
2013 год
Прэмія «Песня Года» (Украіна) за песню «Точка на карте»
2014 год
Прэмія «Песня Года» (Украіна) за песню «Безоружная»
2017 год
Прэмія «Viva! Самыя прыгожыя» перамога ў намінацыі «Мама года». Прэмія «Музычная Платформа» за песню «Калина» Прэмія «M1 Music Awards» перамога ў намінацыі «Червона рута» за песню «Калина»
Спасылкі
Сайт Прадзюсарскага Цэнтра «Catapult Music» — Alyosha и Влад Дарвин Больше чем любовь Фатаграфіі і біяграфія
Катэгорыя:Удзельнікі конкурсу песні Еўрабачанне 2010 Катэгорыя:Поп-музыканты Украіны Катэгорыя:Спевакі і спявачкі XXI стагоддзя Катэгорыя:Спевакі і спявачкі Украіны Катэгорыя:Старонкі з недагледжанымі перакладамі