Вядомыя ўраджэнцы Роўна:

__NOTOC__

А Ігар Браніслававіч Антанюк (нар. 1984) — украінскі валейбаліст.

Б Фелікс Якаўлевіч Беранштэйн (1904—1977) — беларускі вучоны ў галіне біяхіміі. Доктар біялагічных навук (1938), прафесар (1935). Ала Мікалаеўна Бодак (нар. 1967) — беларускі палітык, суддзя Канстытуцыйнага Суда Рэспублікі Беларусь (з 2019). Кандыдат юрыдычных навук, дацэнт.

Е Яраслаў Аляксандравіч Еўдакімаў (нар. 1946) — спявак, Народны артыст Беларусі, Заслужаны артыст Расійскай Федэрацыі.

К Уладзімір Аляксандравіч Кавальчук (нар. 1984) — украінскі валейбаліст. Аляксей Клямар (нар. 1987) — украінскі валейбаліст.

Л Юрый Вітальевіч Луцэнка (нар. 1964) — украінскі палітычны і дзяржаўны дзеяч. З лютага 2005 па снежань 2006 — міністр унутраных спраў Украіны (ва ўрадах Юліі Цімашэнка, Юрыя Еханурава ды Віктара Януковіча).

М Анатоль Аляксеевіч Майструк (нар. 1949) — беларусі педагог, спецыяліст у галіне тэорыі і методыкі фізічнага выхавання, спартыўнай трэніроўкі (лёгкая атлетыка, футбол). Аксана Сяргееўна Маркарава

П Георгій Георгіевіч Паплаўскі (1931—2017) — беларускі графік, жывапісец.

Ф Арцём Дзянісавіч Філімонаў (нар. 1994) — украінскі футбаліст.

Ц Ала Пятроўна Цупер (нар. 1979) — беларуская фрыстайлістка, Алімпійская чэмпіёнка (2014).