Зернебабо́выя культу́ры — група раслін парадку , якія галоўны чынам вырошчваюць для пладоў, якія ўжываюць як прадукты харчавання.

У зерні маецца 20—40 (20—50Зерновые бобовые культуры : практикум / В. Г. Таранухо [и др.]. — Горки : БГСХА, 2014. — 56 с. — ISBN 978-985-467-504-6.) % бялкоў. У сухім рэчыве зялёнай масы колькасць бялкоў дасягае 18-19 %.

У сусветным земляробстве вядома больш за 60 відаў, якія адносяцца да 17 родаўСельско-хозяйственный энциклопедический словарь. / Главный редактор: В. К. Месяц. — М.: Советская энциклопедия, 1989.. Сярод іх арахіс, гарох, соя, фасоля, лубін, боб, эспарцэт, сачавіца, чына і іншыя.

Гаспадарчае значэнне Па гаспадарчаму значэнню зернебабовыя культуры падзяляюцца на харчовыя, кармавыя, тэхнічныя і ўніверсальныя.

Спелае насенне выкарыстоўваюць у ежу ў выглядзе крупы і мукі. З яго падрыхтоўваюць кансервы, харчовыя канцэнтраты. Няспелае насенне і плады (зялёны гарошак, зялёныя бабы гароху і фасолі) — гародніна. З насення соі, арахісу здабываецца алей. Зерне, макуха, шрот, зялёная маса — каштоўны корм сельскагаспадарчым жывёлам. Зернебабовыя культуры ўзбагачаюць глебу азотам. Лубін, гарох пасяўны — добрае зялёнае ўгнаенне.

У Арганізацыі Аб’яднаных Нацый На 68-й сесіі Генеральнай Асамблеі Арганізацыі Аб’яднаных Нацый 2016 год быў абвешчаны Міжнародным годам зернебабовых (МГЗ). 10 лютага — Сусветны дзень зернебабовых.

Літаратура

Сельско-хозяйственный энциклопедический словарь. / Главный редактор: В. К. Месяц. — М.: Советская энциклопедия, 1989. Зерновые бобовые культуры : практикум / В. Г. Таранухо [и др.]. — Горки : БГСХА, 2014. — 56 с. — ISBN 978-985-467-504-6.

Спасылкі Всемирный день зернобобовых 10 февраля // Сайт ААН Международный год зернобобовых 2016 // Сайт ААН