Старажытнацюркскія пісьмовыя помнікі — цюркскія пісьмовыя помнікі VIII—X стст.
У старажытнацюркскіх пісьмовых помніках выкарыстоўваўся арыгінальны цюркскі алфавіт, званы «рунічным» (па падабенстве са скандынаўскімі рунічнымі тэкстамі) або «архона-енісейскім» (па месцы знаходкі асноўных помнікаў). Старажытнацюркскія пісьмовыя помнікі — важныя гістарычныя дакументы для вывучэння старажытнай мовы і літаратурных прыёмаў, гісторыі, этнагенезу, геаграфіі, культуры, звычаяў, светаразумення старажытнацюркскіх плямёнаў і народнасцяў. Да старажытнацюркскіх пісьмовых помнікаў належаць помнікі, знойдзеныя ў басейне рэк Енісей і Лена (Сібір), Архона, Ангіна і Селенга (Манголія); на тэрыторыі Цэнтральнай Азіі у далінах рэк Таласа (), Сырдар’і, Іртыша і Ілі. Усяго выяўлена каля двухсот помнікаў з надпісамі. Значны ўклад у вывучэнне помнікаў унеслі , В. В. Радлаў, , , , , , , , .
Кашо-Цайдамскія надпісы
У 1889 годзе рускі вучоны-этнограф адкрыў у Паўночнай Манголіі, у даліне Архона, велізарныя каменныя стэлы з рунічнымі надпісамі. Дэшыфравалі і прачыталі тэксты дацкі навуковец , які першым знайшоў ключ да алфавіта, і рускі цюрколаг В. В. Радлаў, які ўпершыню даў іх звязнае чытанне. Стэлы былі ўзведзены ў гонар Більге-кагана (732) і яго брата Кюль-тэгіна (735), якія ўзначальвалі цюркскія каганаты, а таксама дарадцы (створана пасля 716). Яны ўтрымліваюць аповед пра жыццё і подзвігі іх герояў, якія выкладаюцца на фоне агульнай гісторыі Цюркскай дзяржавы і суправаджаюцца рознага роду палітычнымі дэкларацыямі. Некаторыя надпісы часткова захаваліся на металічных вырабах, посудзе, цэгле, скуры, пергаменце.
Іншыя помнікі Енісейскія тэксты — помнікі пісьменства спрэчнай прыналежнасці і датавання, яны значна карацейшыя за архонскія (самы доўгі — Уйбат III (№ 32) — змяшчае толькі 400 знакаў) і носяць характар эпітафіі. У іх мала гісторыка-палітычных звестак і апісанняў, некаторыя даследчыкі лічаць іх прымітыўнымі. Сярод гіпотэз пра час і крыніцы паходжання гэтых надпісаў вылучаюцца дзве супрацьлеглыя:
надпісы паўсталі пасля архонскіх, магчыма, створаны заходнімі цюркамі, уцекачамі пасля падзення цюркскага каганата; надпісы пакінутыя енісейскімі кіргізамі кіргізскага каганата.
Падобныя па змесце і надмагільныя . У даліне Таласа знойдзены таксама загадкавы надпіс на драўлянай палачцы, які , , і іншыя адносяць да старажытнацюркскага пісьменства. Цэнтрам засяроджвання помнікаў енісейскай пісьменнасці з канца XIX стагоддзя стаў .
Іншыя старажытнацюркскія пісьмовыя помнікі, выяўленыя на тэрыторыі Казахстана, — гэта надпісы на кераміцы (даліна Таласа, Жамбылская вобласць), тэксты на скалах і надпіс на пярсцёнку (даліна Ілі, Алмацінская вобласць), надпісы на круглых каралях з гліны і на пасудзіне (Даліна Сырдар’і, Кызылардзінская вобласць). У 1948 годзе апублікаваў надпісы на двух бронзавых люстэрках з (Даліна Іртыша). Там жа ў 1985 годзе выяўлены наскальны рунічны надпіс, а ў 1987 годзе — надпіс, выразаны на пячатцы. У 1986 годзе апублікавалі надпіс на бронзавым люстэрку з даліны Урала.
Сачыненні
Орхонские надписи. Кюльтегин. Бильге-каган. Тоньюкук, Семипалатинск, 2001.
Літаратура
Радлов В. В. Атлас древности Монголии. Труды Орхонской экспедиции, I—IV. — СПб., 1892, 1893, 1896, 1899. Малов С. Е. Памятники древнетюркской письменности. Тексты и исследования. — М.; Л., 1951 (МПДП). Малов С. Е. Памятник древнетюркской письменности Монголии и Киргизии. — М.-Л., 1959. Кляшторный С. Г. Древнетюркские рунические памятники как источник по истории Средней Азии. — М., 1964. Айдаров Ғ., Курышжанов Ә., Томанов М. Көне түркі жазба ескерткіштерінің тілі. — А., 1971. Аманжолов А. С. Tүpкі философиясы және жазу тарихы. — А., 1990. Кормушин И. В. Тюркские енисейские эпитафии. Тексты и исследования. — М.: Наука, 1997. — 303 с. Аманжолов А. С. История и теория древнетюркского письма. — А., 2003.
Спасылкі
Катэгорыя:Пісьменнасці Катэгорыя:Цэнтральная Азія Катэгорыя:Гісторыя цюркскіх народаў