Польска-беларускія міжэтнічныя канфлікты здараліся на працягу XX стагоддзя. Міжэтнічныя адносіны абвастрыліся ў сувязі з падзеямі Другой сусветнай вайны, канфлікты закранулі Заходнюю Беларусь, Усходнюю Беласточчыну, Падляшша.
З 1921 года Заходняя Беларусь знаходзілася ў складзе Польшчы. Пасля Польскай кампаніі РСЧА былыя «Крэсы ўсходнія» далучаны да БССР. З пачаткам нямецкай акупацыі ў 1941 годзе нацыская адміністрацыя выкарыстоўвала існуючыя міжэтнічныя супярэчнасці. Падчас вайны тут дзейнічалі два напрамкі антыфашысцкага супраціву — пракамуністычныя партызаны і польская Армія Краёва. Пасля выдварэння германскіх войск з беларуска-польскага памежжа польскае антысавецкае падполле імкнулася да вяртання тэрыторыі ў склад Польшчы. На перыяд 1944—1950 гадоў прыпадае пік тэрарыстычных акцый з боку польскіх нацыяналістаў, а некаторыя з’явы гэтага супрацьстаяння наклалі адбітак на далейшыя адносіны паміж польскім і беларускім насельніцтвам памежнага краюМаркелов Н. И. Межэтнический конфликт белорусов и поляков в 1944—1950 гг. : политический и националистический аспекты // Исторический журнал: научные исследования. — 2017..
Перадгісторыя Этнічныя кантакты беларускага і польскага народаў маюць даўнія традыцыі. Узмацненне польскага культурнага ўплыву на Беларусі прыпадае на перыяд пасля Люблінскай уніі (1569), калі была створана федэратыўная дзяржава Рэч Паспалітая. Па выніках падзелаў Рэчы Паспалітай (1772, 1793, 1795) усе беларускія землі ўвайшлі ў склад Расійскай імперыі.
Доўгі час каталіцтва лічылася «польскай верай», а праваслаўе — «рускай верай», і адпаведна з гэтым насельніцтва пагранічча фармальна і нефармальна класіфікавалася як «польскае» альбо «рускае». У пачатку XX ст. праявіліся нацыянальна-культурныя і палітычныя сілы, якія паставілі за мэту палітычнае самавызначэннем беларусаў — у форме складовай часткі ці аўтаноміі ў дэмакратычнай Расійскай рэспубліцы, федэрацыі з народамі былой Рэчы Паспалітай ці самастойнай дзяржавы, якая б ахоплівала этнічную тэрыторыю беларусаў.
Першая сусветная вайна і яе вынікі
Расійская імперыя ўдзельнічала ў вайне ад яе пачатку ў ліпені 1914 года. Церпячы паражэнні у Польшчы, у ліпені 1915 года рускія здалі Варшаву. У пачатку верасня расійская армія пакінула Вільню, Гродна, Ліду, Брэст і іншыя гарады Заходняй Беларусі. У кастрычніку фронт стабілізаваўся на лініі Дзвінск—Паставы—Баранавічы—Пінск. Значная частка тэрыторыі Беларусі апынулася пад германскай акупацыяй.
Пасля падзення Расійскай імперыі, у снежні 1917 года ў Мінску адбыўся Першы Усебеларускі з’езд, у часе якога дэлегаты мелі прыняць рашэнні наконт будучыні края. Паралельна развіваліся арганізацыі і структуры, звязаныя з польскім рухам. У маі 1917 была створана Польская рада Мінскай зямлі, якая згуртавала мясцовыя польскія арганізацыі і мела задачу выконваць ролю органа самакіравання польскай супольнасці. Спачатку Рада падтрымлівала нацыянальныя імкненні беларусаў, выказвалася за аўтаномную Беларусь у складзе дэмакратычнай Расійскай рэспублікі, патрабуючы адначасова гарантыі для правоў польскай меншасці, але затым пачала выказвацца за ўлучэнне Міншчыны ў склад ПольшчыRada Polska Ziem Białoruskich. W: Między nadzieją a niepokojem…. S. 119—120.. Падзеі ў Мінску 19—21 лютага 1918 года вызначаліся актыўнасцю польскіх і беларускіх добраахвотных ваенізаваных фарміраванняў. 25 сакавіка была абвешчана Беларуская Народная Рэспубліка «на землях, дзе жыве і мае лічэбную перавагу беларускі народ»Трэцяя Устаўная грамата Рады БНР.
На тэрыторыі акупіраванай германскімі войскамі ўлады Обер-Оста спрабавалі праводзіць палітыку аднолькавага стаўлення да ўсіх нацыянальнасцей. Гэта праяўлялася ў адкрыцці школ з нацыянальнымі мовамі навучання, у тым ліку польскай і беларускай. Праблемамі пры адкрыцці беларускіх школ былі недахоп настаўнікаў і супрацьдзеянне каталіцкага духавенства. Летам-восенню 1918 года з мэтай абароны інтарэсаў мясцовага польскага насельніцтва, а таксама як авангард Польскай Арміі ствараліся фарміраванні Самаабароны Літвы і Беларусі.
З канцом вайны атрымала незалежнасць Польшча. Асноўнай мэтай кіраўніцтва краіны на чале з Юзафам Пілсудскім было аднаўленне гістарычных межаў Рэчы ПаспалітайГатагова Л., Филиппова Т. Страны Центральной и Восточной Европы в российских учебниках истории // «Мир истории» — 2004. — № 1. Архивировано 12.07.2004.Константинов С. Как будто ангел будил льва… // Независимая газета, 11.05.2000.см. также на сайте «Польша.ру»., з усталяваннем кантролю над Беларуссю, Украінай, Літвой і геапалітычным дамінаваннем ва Усходняй ЕўропеПайпс Р. Русская революция. Кн. 3. Россия под большевиками. 1918—1924. =Russia under the bolshevik regime= Гл. 4. «Коммунизм на экспорт» / Пер.: Михаил Тименчик, Наталья Кигай. — М.: Захаров, 2005. — ISBN 5-8159-0526-7 ; 5-8159-0526-7
19 лістапада 1918 года ў Гродне ўтварылася Беларуская Рада, у снежні сюды пераехаў урад БНР на чале з Антонам Луцкевічам, пачалося фарміраванне беларускага войска. Ад пачатку 1919 года пасаду камісара польскага ўрада па Гродзенскай акрузе заняў Станіслаў Іваноўскі, ён паставіў мэтай ліквідацыю беларускага войска. Адразу рэалізаваць планы не ўдалося, але пасля адыходу з Гродна нямецкіх войскаў 27 красавіка 1919 года аддзелы Польскай вайсковай арганізацыі авалодалі галоўнымі аб’ектамі горада.
Польска-савецкая вайна (1919—1921)
У пачатку 1919 года ўтворана беларуская дзяржава на савецкай глебе — Савецкая Сацыялістычная Рэспубліка Беларусь, а ў лютым было аформлена стварэнне Літоўска-Беларускай Савецкай Сацыялітычнай Рэспублікі, кіраўніцтва якой выступіла з прапановай да польскага ўраду аб мірным урэгуляванні спрэчных тэрытарыяльных пытанняў і вызначэнні граніцыЗнешняя палітыка Беларусі: Зб. дакументаў і матэрыялаў. Т. 1 (1917—1922). — Мн., 1997. — С. 110—111.. Аднак Польшча разгарнула наступленне, захапіўшы значную частку новастворанай дзяржавы.
Летам 1920 года ў Мінску бальшавікі зноў абвясцілі Беларускую Савецкую Сацыялістычную Рэспубліку. 12 кастрычніка 1920 ў Рызе падпісаны дагавор аб перамір’і і ўмовах міру, а 18 сакавіка 1921 года Рыжскі мірны дагавор, які вызначыў новую ўсходнюю мяжу Польшчы.
Заходняя Беларусь (1921—1939)
thumb|left|Палітычная карыкатура (1921) — Заходняя Беларусь трапляе ў рукі палякаў. Пасля заключэння Рыжскага мірнага дагавора 1921 года тэрыторыя сучаснай Рэспублікі Беларусь была падзелена паміж бальшавікамі і палякамі: першыя захавалі кантроль над цэнтральнымі і ўсходнімі рэгіёнамі, якія ўвайшлі ў склад Савецкай Беларусі, а другія авалодалі захадамЛадысеў, У. Ф. Рыжскі дагавор 1921 года і палітыка кіраўніцтва Савецкай Расіі экспарту рэвалюцыі // Biuletyn Historii Pogranicza. — 2001. — № 2. — С. 38. Са спасылкай на: Нацыянальны архіў Рэспублікі Беларусь. — Ф. 242. — Воп. 1. — Спр. 7. — Арк. 6, 75.Хаўратовіч, І. Заходняя Беларусь // Беларуская савецкая энцыклапедыя: [у 12 т.] / АН БССР, Галоўная рэдакцыя БелСЭ; рэдкал.: П. У. Броўка (гал. рэд.) [і інш.]. Т. 4: Графіка — Зуйка. — Мн.: Галоўная рэдакцыя БелСЭ, 1971. — 607 с., л. іл., каляр. іл., партр., карт. — С. 533; Хаўратовіч, І. Уз’яднанне Заходняй Беларусі з БССР // Беларуская савецкая энцыклапедыя: [у 12 т.] / АН БССР, Галоўная рэдакцыя БелСЭ; рэдкал.: П. У. Броўка (гал. рэд.) [і інш.]. Т. 10: Сошна — Фут. — Мн.: Галоўная рэдакцыя БелСЭ, 1975. — 656 с., л. іл., каляр. іл., картр., факсім. — С. 438; Хаўратовіч, І. Заходняя Беларусь // Беларуская савецкая энцыклапедыя: [у 12 т.] / АН БССР, Галоўная рэдакцыя БелСЭ; рэдкал.: П. У. Броўка (гал. рэд.) [і інш.]. Т. 12: Беларуская Савецкая Сацыялістычная Рэспубліка. — Мн.: Галоўная рэдакцыя БелСЭ, 1975. — 735 с., л. іл., каляр. іл., партр., карт, факсім. — С. 151..
У перыяд знаходжання Заходняй Беларусі ў складзе Польшчы мясцовае беларускае насельніцтва пакутавала ад палітыкі дзяржавы ў дачыненні да нацыянальных меншасцей. Праводзілася паланізацыяШевченко К. «Картина варварства и глупости» белорусское и украинское меньшинство II Речи Посполитой в конце 1930-х гг. // Антигитлеровская коалиция — 1939: Формула провала. Сборник статей. — М.: Кучково поле, 2019. — С. 58.. На тэрыторыі Заходняй Беларусі разгарнуўся масавы рух супраць прыгнёту. У першыя гады барацьба набыла партызанскі характар. Яна падтрымлівалася з боку як СССР, так і ўрада БНР, які знаходзіўся ў эміграцыі ў Коўне.
Санацыйны лагер спрабаваў правесці рэвізію палітыкі дзяржавы ў дачыненні да нацыянальных меншасцей. Шэраг палітыкаў з атачэння Юзафа Пілсудскага прапанавалі, каб малаэфектыўную палітыку нацыянальнай асіміляцыі замяніць на палітыку дзяржаўнай асіміляцыі, каб пераканаць грамадзян няпольскай нацыянальнасці, што Польшча з’яўляецца таксама і іх айчынай. У дачыненні да беларусаў дзяржава спрабавала дзейнічаць шляхам стварэння школ з беларускай мовай навучання, культурных устаноў, беларусізацыі царквы. Гэта мела зрабіць беларусаў устойлівымі да расійскіх уплываў і знішчыць прыцягальнасць Савецкай Беларусі ў культурным і палітычным плане. Але ўвосень 1926 г., у перыяд бурнага развіцця структур Беларускай сялянска-работніцкай грамады, была дэкларавана змена палітыкіЯ. Мірановіч (1999).
Расправа над Грамадой хоць і адсоўвала небяспеку некантраляванае хады падзеяў, аднак узмацняла антыдзяржаўныя настроі. Увесну 1927 года ўрад зрабіў некалькі жэстаў з мэтай разрадзіць напругу і адцягнуць беларускую інтэлігенцыю ад прасавецкіх палітычных структур. У 1927 годзе міністр веравызнанняў і публічнай асветы Густаў Дабруцкі ўвёў абавязковае вывучэнне беларускай мовы ў польскіх гімназіях на землях, населеных беларусамі, надаў статус публічных школаў для дзвюх беларускіх гімназій — у Вільні і Наваградку, дазволіў стварыць шэраг школ з беларускай мовай навучання і дзвюхмоўных. Апеляцыйны суд панізіў гады турэмнага зняволення для асуджаных правадыроў БСРГ. У муніцыпальных выбарах беларусы атрымалі блізу 20 % месц у гарадскіх і гмінных радах.
Новая палітыка ўладаў у дачыненні да беларусаў неўзабаве была згорнутая, палітычныя спробы развязаць праблему ўсё часцей замяняліся рэпрэсіямі ў дачыненні да сапраўдных і ўяўных камуністаў. Палескі ваявода Вацлаў Костэк-Бярнацкі ў красавіку 1933 г. прапанаваў надзяліць урад надзвычайнымі паўнамоцтвамі, каб ачысціць Польшчу ад «адкідаў грамадства і шкоднікаў», дзейнасць якіх перашкаджала хуткай асіміляцыі беларускіх мас. У лістападзе 1933 г. праект развязання беларускага пытання падаў наваградскі ваявода Стэфан Свідэрскі. Яго план прадугледжваў абмежаванне колькасці беларускіх устаноў. Праект перададзены на рэалізацыю, у 1934 г. ліквідавана Навагрудская беларуская гімназія, а ў некалькіх школах забаранілі карыстацца беларускай мовай.
Асіміляцыйную палітыку ў дачыненні да беларусаў каардынавалі Камітэт па справах нацыянальнасцей і Навуковая камісія па вывучэнні ўсходніх земляў. Абедзве ўстановы рэкамендавалі выхоўванне «несвядомага беларускага люду» лаяльнымі грамадзянамі. Па-свойму такое выхоўванне разумела крэсавая паліцыя, паўсюднай з’явай былі арышты і здзекі з сялян. Як згадвала Ларыса Геніюш, страх быў паўсюдным пачуццём у дачыненні да польскага паліцыянта, чыноўніка, суддзі і настаўнікаЛ. Геніюш (1993).
У кастрычніку 1936 г. Міністэрства ўнутраных спраў падрыхтавала праект паскарэння нацыянальнай асіміляцыі беларусаў. На пачатку снежня гэтага ж года забаранілі дзейнасць беларускіх арганізацый. Адзінай беларускай партыяй, якая пратрымалася ў Польшчы да 1939 года, было Беларускае нацыянальнае аб'яднаннеЮ. Туронак (1999), але і яго дзеячы таксама патрапілі пад рэпрэсіі.
Другая сусветная вайна і пасляваенны час
1939—1941
У верасні 1939 года, паводле Пакта Молатава — Рыбентропа, Трэці Рэйх і СССР падзялілі польскую тэрыторыю. БССР была пашырана за лік усходніх крэсаў. Мясцовае беларускае насельніцтва станоўча сустрэла далучэнне да савецкай дзяржавы і ўз’яднанне з Усходняй Беларуссю. Палякі, якія былі абураны знішчэннем сваёй краіны, пачалі ўспрымаць беларусаў як саюзнікаў СССР. Дэклараваная барацьба з савецкай акупацыяй прыняла з часам антыбеларускі характар, у першую чаргу на Беласточчыне.