Вышэйшая ліга чэмпіянату Беларусі па футболе 2023 (33-і Чэмпіянат Рэспублікі Беларусь па футболе сярод каманд Вышэйшай лігі) — чэмпіянат па футболе сярод беларускіх каманд 2023 года. 26 лістапада, за тур да заканчэння чэмпіянату, званне пераможцы атрымала каманда «Дынама» (Мінск).
Рэгламент У турніры прымаюць удзел 15 каманд, якія гуляюць паміж сабой па два матчы — дома і ў гасцях (усяго па 28 матчаў, 30 тураў). У сувязі з няцотнай колькасцю каманд у кожным туры адна з каманд яго прапускае. Па выніках сезона апошняя каманда Вышэйшай лігі 2023 наўпрост пакіне турнір, замест яе ў Вышэйшую лігу выйдуць дзве найлепшыя каманды Першай лігі, а 14-я каманда Вышэйшай лігі правядзе два дадатковыя пераходныя матчы з трэцяй камандай Першай лігі за месца ў Вышэйшай лізе на наступны сезон.
Рэгламент турніру ў цэлым не змяніўся ў параўнанні з папярэднім сезонам. Як і ў 2022 годзе, у складзе кожнай каманды на полі мусіць быць мінімум 7 грамадзян Рэспублікі Беларусь, з якіх па меншай меры адзін — 2002 года нараджэння і маладзей (у папярэднім сезоне — 2000 года нараджэння і маладзей).
Справа з дагаварнымі матчамі ў 2022 годзе Яшчэ перад пачаткам сезона, у студзені 2023 года, у офісе салігорскага «Шахцёра» адбыліся ператрусы, а Следчы камітэт Рэспублікі Беларусь распачаў крымінальную справу па факце спробы подкупу ўдзельнікаў спартыўных спаборніцтваў. У далейшым высветліўся ўдзел у махінацыях і прадстаўнікоў іншых клубаў у сезоне 2022. Ужо пасля пачатку сезона, 11 мая 2023 года, на падставе атрыманай ад праваахоўных органаў інфармацыі, Камітэт кантрольна-дысцыплінарны і па этычных пытаннях АБФФ вынес рашэнне. Асноўнымі пацярпелымі сталі клубы «Шахцёр», «Энергетык-БДУ» і «Белшына»: яны былі пазбаўлены медалёў 2022 года, пазбаўлены ачкоў у чэмпіянаце 2023 года («Шахцёр» — 30 ачкоў, «Энергетык-БДУ» — 20 ачкоў, «Белшына» — 10 ачкоў) і чэмпіянаце 2024 года, атрымалі штрафы. Таксама штрафы і дыскваліфікацыі атрымалі некаторыя ігракі і прадстаўнікі клубаў.
Пазней, 22 мая 2023 года, Камітэт па клубным ліцэнзаванні АБФФ дадаткова пазбавіў тыя ж клубы ачкоў за парушэнні Рэгламенту АБФФ па ліцэнзаванні і кантролі дзейнасці клубаў (у бухгалтарскім уліку не былі адлюстраваны незаконныя выплаты ігракам): «Шахцёр» — 5 ачкоў, «Энергетык-БДУ» — 3 ачкоў, «Белшыну» — 1 ачка.
1 чэрвеня 2023 года Апеляцыйны камітэт АБФФ разглядзеў апеляцыі клубаў і ігракоў на рашэнні і ўсе іх пакінуў у сіле.
Змены ў параўнанні з папярэднім сезонам Згодна з вынікамі сезона 2022, «Віцебск» і магілёўскі «Дняпро» страцілі месца ў Вышэйшай лізе, наваполацкі «Нафтан» і «Смаргонь» выйшлі ў Першай лігі ў Вышэйшую. Па выніках пераходных матчаў месца ў Вышэйшай лізе таксама страціў дзяржынскі «Арсенал», яго месца мусіў заняць рагачоўскі «Макслайн». Аднак, 28 лістапада 2022 года на паседжанні Выканкама АБФФ «Макслайну» было адмоўлена ў допуску для праходжання ліцэнзавання на ўдзел у Вышэйшай лізе з-за таго, што клуб з’яўляецца членам федэрацыі меней за належныя два гады. 30 лістапада АБФФ выпусціла афіцыйную заяву наконт адмовы. 19 снежня 2022 года Арбітраж АБФФ адхіліў апеляцыю «Макслайна» на рашэнне выканкама, такім чынам яно стала канчатковым.
АБФФ спрабавала знайсці дадатковую каманду замест «Макслайна», каб набраць 16 удзельнікаў, аднак наступныя каманды Першай лігі («Астравец», гомельскі «Лакаматыў» і пінская «Хваля») адмовіліся ад павышэння, а пакідаць у парушэнне рэгламенту адну з выбылых каманд федэрацыя не захацела. 16 лютага 2023 года было вырашана, што ў Вышэйшай лізе згуляе 15 каманд, тады ж быў зацверджаны лічбавы каляндар сезона: турнір стартуе 17 сакавіка, а фінішуе 3 снежня. 21 лютага 2023 года адбылася жараб’ёўка турніру.
6 сакавіка 2023 года была зацверджана схема ратацыі: наўпрост выбывае з Вышэйшай лігі 15-я каманда, выходзяць з Першай лігі ў Вышэйшую дзве найлепшыя каманды, а 14-я каманда Вышэйшай лігі гуляе пераходныя матчы з трэцяй камандай Першай лігі. Такім чынам, у сезоне 2024 планавалася вяртанне да 16 каманд-удзельніц.
Клубы, якія выйшлі ў Вышэйшую лігу з Першай лігі «Нафтан» (Наваполацк) (1-е месца ў Першай лізе 2022) «Смаргонь» (2-е месца ў Першай лізе 2022)
Клубы, якія страцілі месца ў Вышэйшай лізе па выніках сезона 2022 «Арсенал» (Дзяржынск) (14-е месца ў Вышэйшай лізе 2022, паражэнне ў пераходных матчах) «Віцебск» (15-е месца ў Вышэйшай лізе 2022) «Дняпро» (Магілёў) (16-е месца ў Вышэйшай лізе 2022)
Клубы-ўдзельнікі
Удзельнікі сезона 2023КлубМесцаў сезоне2022ГорадСтадыёнУмяшчальнасць БАТЭ Барысаў «Барысаў-Арэна» 13 126 Белшына 12 Бабруйск «Спартак» 3 700 Гомель 7 Гомель «Цэнтральны» 14 307 Дынама Брэст 13 Брэст ДАСК «Брэсцкі» 10 060 Дынама Мінск 4 Мінск «Дынама» 22 000 Іслач 5 Мінскі раён ФК «Мінск», МінскГарадскі, Маладзечна 3 0004 800 Мінск 6 Мінск ФК «Мінск»«Гарадзея», Гарадзея 3 0001 625 Нафтан Д2 Наваполацк «Атлант» 4522 Нёман 9 Гродна ЦСК «Нёман» 8 479 Славія 10 Мазыр «Юнацтва» 5 133 Слуцк 11 Слуцк «Гарадскі» 1 896 Смаргонь Д2 Смаргонь «Юнацтва» 3200 Тарпеда-БелАЗ 8 Жодзіна «Тарпеда» 6 524 Шахцёр Салігорск «Будаўнік» 4 200 Энергетык-БДУ Мінск РЦАР-БДУГарадскі, Барысаў 1 5005 402
Трэнеры і капітаны Трэнеры і капітаны сезона 2023КлубГалоўны трэнерКапітанАдстаўкі трэнераўБАТЭ Кірыл Альшэўскі Валерый БачароўБелшына Віталь Паўлаў Аляксей Харытановіч Альберт Рыбак (пасля 7-га тура)Гомель Андрэй Гараўцоў Сяргей Мацвейчык Уладзімір Нявінскі (пасля 15-га тура)Дынама (Брэст) Андрэй Чалмадзееў () Эдгар Аляхновіч Ігар Крывушэнка (пасля 4-га тура) Аляксандр Юрэвіч <small>(пасля 21-га тура)Дынама (Мінск) Вадзім Скрыпчанка Сяргей ПаліцевічІслач Дзмітрый Камароўскі Ілья КалачоўМінск Сяргей Яромка Данііл ДушэўскіНафтан Альберт Рыбак Цярэнцій Луцэвіч Юрый Пунтус (пасля 9-га тура)Нёман Ігар Кавалевіч Аляксей ЛягчылінСлавія Іван Біёнчык Ілья РуцкіСлуцк Аляксандр Гурыновіч Дзяніс ОбразаўСмаргонь Ігар Трухаў Крысціян ІнтсоенТарпеда-БелАЗ Дзмітрый Молаш Кірыл ПрамудраўШахцёр Аляксей Бага Мікіта КорзунЭнергетык-БДУ Аляксей Мяркулаў Аляксей Лаўрык Павел Раднёнак (пасля 9-га тура)
Прадстаўніцтва па рэгіёнах У 33-м чэмпіянаце Беларусі па футболе прымалі ўдзел футбольныя клубы з усіх абласцей краіны.
Рэгіён Колькасць камандаў Клубы Мінская вобласць 5 БАТЭ, Іслач, Слуцк, Тарпеда-БелАЗ, Шахцёр Мінск 3 Дынама (Мінск), Мінск, Энергетык-БДУ Гомельская вобласць 2 Гомель, Славія Гродзенская вобласць 2 Нёман, Смаргонь Брэсцкая вобласць 1 Дынама (Брэст) Віцебская вобласць 1 Нафтан Магілёўская вобласць 1 Белшына
Стадыёны Стадыёны сезона 2023 БАТЭ (Барысаў) Белшына (Бабруйск) Гомель Дынама (Брэст) Дынама (Мінск) Іслач (Мінскі раён)Мінск Барысаў-Арэна «Спартак» «Цэнтральны» ДАСК «Брэсцкі» «Дынама» Стадыён ФК «Мінск» Умяшчальнасць: 13 400 Умяшчальнасць: 3 700 Умяшчальнасць: 7 350 Умяшчальнасць: 10 162 Умяшчальнасць: 22 000 Умяшчальнасць: 3 000 Іслач (Мінскі раён) Мінск Нафтан (Наваполацк) Нёман (Гродна) Славія (Мазыр) Слуцк Гарадскі, Маладзечна «Азёрны», Смалявічы «Атлант» ЦСК «Нёман» «Юнацтва» Гарадскі Умяшчальнасць: 4 800 Умяшчальнасць: 1 486 Умяшчальнасць: 4 522 Умяшчальнасць: 8 479 Умяшчальнасць: 5 133 Умяшчальнасць: 1 886 Смаргонь Тарпеда-БелАЗ (Жодзіна) Шахцёр (Салігорск) Энергетык-БДУ (Мінск) «Юнацтва» «Тарпеда» «Будаўнік» РЦАР-БДУ САК «Алімпійскі» Умяшчальнасць: 3 500 Умяшчальнасць: 6 524 Умяшчальнасць: 4 200 Умяшчальнасць: 1 500 Умяшчальнасць: 1 500
Турнірная табліца
Вынікі матчаў
Пераходныя матчы Па выніках сезона мінскі «Энергетык-БДУ», які заняў 14-е месца, быў вымушаны бараніць сваё месца ў Вышэйшай лізе ў стыкавых матчах супраць «Віцебска» (трэцяе месца ў Першай лізе). Па суме дзвюх сустрэч «Энергетык-БДУ» пакінуў Вышэйшую лігу, яго месца заняў «Віцебск».
Першы матч
Матч у адказ
Статыстыка ігракоў
Бамбардзіры №ІгрокКлубГалы1 Уладзіслаў МарозаўДынама Мінск162 Ягор ЗубовічНёман143 Павел СавіцкіНёман134 Міхаіл ГардзяйчукДынама Брэст12- Ягор КарпіцкіШахцёр126 Андрэй ПанюкоўСлавія / Нафтан107 Душан БакічДынама Мінск9- Дзяніс КазлоўскіГомель9- Дзяніс МітрафанаўІслач9- Фесу ПлакаШахцёр9
Асістэнты №ІгрокКлубПерадачы1 Валон АхмедзіШахцёр9- Душан БакічДынама Мінск93 Кірыл КірыленкаНафтан84 Мацвей ДуксаСмаргонь7- Арцём КанцавыБАТЭ7- Сяргей КарповічНёман7- Канстанцін КучынскіГомель7- Павел СавіцкіНёман7- Максім СкавышШахцёр7- Валерый СянькоІслач7
Крыніца:
Узнагароды Узнагароды сезона 2023 былі абвешчаны 12 снежня 2023 года на цырымоніі «Зорны мяч»».
Клубныя ўзнагароды УзнагародаЛаўрэатЗаўвагаПрыз справядлівай гульніДынама МінскЗа найменшую колькасць жоўтых і чырвоных картакПрыз глядацкіх сімпатыйДынама МінскЗа найбольшую наведвальнасцьПрыз «За волю да перамогі»НёманЗа найбольшую колькасць валявых перамогПрыз за найлепшую прэс-службуДынама Мінск
Індывідуальныя ўзнагароды УзнагародаЛаўрэатНайлепшая брыгада арбітраў Аляксей Кульбакоў (Гомель), Дзяніс Емяльянчыкаў (Гомель), Антон Палуянаў (Мазыр)Найлепшы брамнік Сяргей Ігнатовіч (Шахцёр)Найлепшы абаронца Сяргей Карповіч (Нёман)Найлепшы паўабаронца Арцём Канцавы (БАТЭ)Найлепшы бамбардзір Уладзіслаў Марозаў (Дынама Мінск) (16 галоў)Самы карысны ігрок Уладзіслаў Марозаў (Дынама Мінск) (16 галоў + 4 перадачы)Найлепшы нападнік Уладзіслаў Марозаў (Дынама Мінск)Найлепшы ігрок Уладзіслаў Марозаў (Дынама Мінск)Найлепшы трэнер Ігар Кавалевіч (Нёман)
Зборныя чэмпіянату
Зборная «А» АмплуаІгрокКамандаБр Сяргей ІгнатовічШахцёрАб Сяргей КарповічНёманАб Ілья КалачоўІслачАб Сяргей ПаліцевічДынама МінскАб АрыньюДынама МінскПА Гулжыгіт АлыкулаўНёманПА Алімардон ШукураўНёманПА Аляксандр СяляваДынама МінскПА Арцём КанцавыБАТЭНап Душан БакічДынама МінскНап Уладзіслаў МарозаўДынама Мінск
Зборная «Б» АмплуаІгрокКамандаБр Канстанцін РудзянокНёманАб Раман БегуноўДынама МінскАб Аляксандр СачыўкаДынама МінскАб Ягор ПархоменкаНёманАб Юрый ПанцяНёманПА Дзмітрый АнцілеўскіБАТЭПА Мікіта КорзунШахцёрПА Данііл ЗорынДынама МінскПА Мацвей ДуксаСмаргоньНап Павел СавіцкіНёманНап Ягор ЗубовічНёман
Крыніцы
Спасылкі
2023 Катэгорыя:Спорт у Беларусі ў 2023 годзе Катэгорыя:Нацыянальныя футбольныя чэмпіянаты ў сезоне 2022/2023 Катэгорыя:Нацыянальныя футбольныя чэмпіянаты ў сезоне 2023/2024